Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 07:36:34 | Панядзелак | 06.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

Сяргей СТАРЫНАЎ

Было на слыху, стала — у вашай кватэры

У нумары газеты за 23 лiпеня мы коратка расказалi пра комплексны рамонт: як яго правiльна планаваць, з чаго пачынаць, назвалi прыкладныя цэны на асобныя рамонтныя паслугi i будматэрыялы. Сёння на апошнiх мы спынiмся больш падрабязна i раскажам найперш пра тыя з iх, што, хаця i знаходзяцца ў большасцi з нас, як кажуць, на слыху, але ўсё ж несправядлiва, на наш погляд, абдзелены больш пiльнай увагай людзей, якiя толькi плануюць або ўжо вядуць рамонт. Чаму так адбываецца? Прычын можа быць некалькi: высокi кошт самiх матэрыялаў i работ, звязаных з iх выкарыстаннем, недастатковасць iнфармацыi на гэту тэму, маўляў, жылi мы да гэтага так, навошта сабе зараз галаву тлумiць i г.д. Але не спяшайцеся рабiць канчатковыя высновы. Давайце разам яшчэ раз глянем на асобныя матэрыялы, якiя можна задзейнiчаць падчас рамонтных i дызайнерскiх работ, як кажуць, свежым вокам. I абавязкова з улiкам нашай галоўнай асаблiвасцi, «задэклараванай» у першым матэрыяле: каб усё было прыгожа, але эканомна.

Камень

Пра выкарыстанне гэтага матэрыялу ў фасадных работах ведаюць (i бачылi канчатковы вынiк), мабыць, усе. Гэта калi iм аблiцоўваюць сцены дамоў, гаражоў, агароджы i iнш. Мы ж спынiмся на ўнутраных работах. Камень, калi хто яшчэ не ведае, можна з поспехам выкарыстоўваць для iнтэр’ерных работ практычна ва ўсiх памяшканнях. Гэты матэрыял бывае натуральным (вытворчасцi, напрыклад, Балгарыi) i штучным (Германiя, Бельгiя, Расiя). Зразумела, першы каштуе нятанна — каля 40—45 долараў за адзiн квадратны метр (гэта не лiчачы кошту работ па аблiцоўцы i iншых неабходных дапаможных матэрыялаў). Важыць ён таксама не слаба — ад 70 да 100 кiлаграмаў за той жа квадратны метр, што патрабуе ўдумлiвага падыходу пры выкарыстаннi, паколькi тут паўстае пытанне элементарнай бяспекi для насельнiкаў жылля. Але не палохайцеся. Канешне, сцяна цi ўсё памяшканне, аблiцаваныя натуральным матэрыялам, будуць выглядаць шыкоўна — як у сярэднявечным замку, толькi вельмi дорага. Натуральны камень можна выкарыстоўваць у якасцi аздаблення — на кухнi, у калiдоры i г.д. З яго можна вылажыць пано. Гаворка ў гэтым выпадку iдзе пра мiнiмум матэрыялу (адзiн-два квадратныя метры), а ў вынiку вы атрымлiваеце сапраўдную «фiшку».

Калi i такiя выдаткi для вас занадта вялiкiя, натуральны камень можна замянiць штучным. Фактычна гэта бетон з дабаўкамi, але ён iмiтуе (у безлiчы разнастайных варыянтаў) прыродны матэрыял — i па форме, i па колеру, i па фактуры. Каштуе штучны камень недзе ўдвая менш — 15—20 долараў за квадратны метр, важыць таксама — каля 40—50 кiлаграмаў за «квадрат», а плiтка (яна таксама адносiцца да штучных матэрыялаў) нават яшчэ менш — ад 20 кiлаграмаў. Апошняя, дарэчы, можа iмiтаваць класiчную цагляную кладку (пры памерах 240х65 мiлiметраў яе таўшчыня складае ўсяго 7—9 мiлiметраў, у той час як натуральны i штучны камень могуць мець таўшчыню — пры рознай форме i памерах — ад 1—3 да 5—6 i нават 10 сантыметраў).

Дарэчы, увесь дэкаратыўны камень мае ўласныя i часам вельмi прыгожыя назвы: «Луара», «Бургундыя», «Версаль», «Талента», «Махавiчок» i iнш.

Да паверхнi камень мацуюць або клеем, або цэментным растворам. Гатовую работу трэба апрацаваць спецыяльным ахоўным (ад празмернай вiльгацi) рэчывам — гiдрафабiзатарам. Усю вышэй пералiчаную прадукцыю можна набыць на будаўнiчых рынках або ў спецыялiзаваных магазiнах i салонах.

Корак

Натуральны корак — гэта кара коркавага дуба, якi расце ў Мiжземнаморскiм басейне (Партугалiя, Iспанiя, Алжыр, Марока). Аднаўленне дуба ў прамысловым маштабе асвоена параўнальна нядаўна. Кару з дуба здымаюць кожныя дзевяць гадоў, пачынаючы з 25-гадовага ўзросту дрэва (дзякуючы сваёй жыццеўстойлiвасцi, яно на працягу 5—9 гадоў зноў нарошчвае новы слой кары). Што сабой уяўляе гэты матэрыял? Прыгадайце корак з вiннай бутэлькi цi (мужчыны) ранейшы танюткi корак (заменены зараз на штучны) з пiўной бутэлькi — гэта тое ж самае па фактуры.

У нас натуральным коркам гандлююць на рынках параўнальна нядаўна — каля пяцi гадоў цi крыху больш. З кары вырабляюць дэкаратыўныя насценныя пакрыццi, пакрыццi на падлогу, а таксама тэхнiчны корак. Гэты матэрыял — унiкальны па шэрагу параметраў. Па-першае, вельмi лёгкi, па-другое, не падтрымлiвае гарэння i пры гэтым не выдзяляе шкодных рэчываў. Ён не гнiе, яго не псуюць шкоднiкi. Гэта выдатны гука- i цеплаiзаляцыйны матэрыял. Ён не назапашвае электрычныя зарады, а значыць, не збiрае пыл i г.д. Бадай, адзiным недахопам натуральнага корка з’яўляецца яго невялiкая механiчная трываласць (можна пашкодзiць вострым прадметам), хоць плiты для падлогi вырабляюцца з улiкам гэтай акалiчнасцi.

Уласна, сам корак мае зусiм невялiкую таўшчыню (2—4 мiлiметры) i кладзецца на нейкую трывалую аснову. Выдатна падыходзiць для кухнi, ваннага пакоя цi сауны — на сцены, для iншых пакояў — i на сцены, i на падлогу. Асаблiва вялiкi выбар насценных пакрыццяў: па колеру i адценнях, тэкстуры матэрыялу, з каляровымi (скажам, сiнiмi устаўкамi). Прыгожыя назвы: «Атланта», «Дэтройт», «Маямi» i г.д. Кошт? Не вельмi танна, скажам шчыра. Напрыклад, насценнае пакрыццё пад апошняй назвай каштуе 12,5 долара за адзiн квадратны метр. Спецыяльны клей для коркавых матэрыялаў каштуе каля 7 долараў за лiтр, ды работа па яе ўстаноўцы — ад 5 умоўных адзiнак за той жа квадратны метр. Але... Паўторым тое ж, што мы гаварылi ў дачыненнi да каменю: корак — выдатны дэкаратыўны элемент. Iм можна аздобiць нейкую нiшу ў сцяне, зрабiць своеасаблiвы бардзюр у калiдоры, закрыць iм сцяну на кухнi каля мыйкi. Словам, нават такi адносна нятанны матэрыял можа дазволiць сабе практычна кожны, хто займаецца рамонтам. У вынiку вашы выдаткi не нашмат перавысяць запланаваны бюджэт, але затое нейкая частка кватэры цi дома «зайграе» па-новаму. Паспрабуйце.

Гiпсакардон

Калi першыя два вiды матэрыялаў — камень i корак — мы разглядалi (у мэтах эканомii) пераважна як дэкаратыўныя, дык наступны можа адыгрываць пры правядзеннi рамонтных работ куды больш функцыянальную ролю. Гаворка пойдзе пра гiпсакардон. Яго можна выкарыстоўваць практычна паўсюдна, акрамя падлогi.

Гiпсакардон можа быць так званым «сухiм» (для жылых памяшканняў) i «вiльготным» (для ваннага пакоя, туалета, калi з верху на такi гiпсакардон можна класцi плiтку). Галоўнае прызначэнне гэтага матэрыялу — выраўноўванне паверхняў (сцен, столi), з адначасовым павелiчэннем гука-, пыла- i вiльгацеiзаляцыi. З яго дапамогай (адначасова для ўсiх вышэй пералiчаных задач) можна вырашаць i многiя дэкаратыўна-прыкладныя задачы: рабiць шматузроўневыя столi, нiшы ў сценах, за якiмi можна схаваць, скажам, трубы, абсталяваць перагародкi ў пакоях.

Дык што такое гiпсакардон? Расшыфроўка ляжыць у яго назве: гiпс + кардон, значыць, у параўнаннi з iншымi «хiмiчнымi» матэрыяламi, ён экалагiчна больш бяспечны. Яшчэ адзiн плюс: даволi просты ў выкарыстаннi, бо мацуецца да спецыяльных профiляў, якiя ў сваю чаргу, папярэдне замацаваны на столi, сценах i падлозе. Дарэчы, у выпадку неабходнасцi лiсты гiпсакардону можна згiнаць (такiм чынам можна зрабiць арку). На форму патрэбнай канфiгурацыi (вырабляецца з падручных матэрыялаў) кладзецца гiпсакардон i яго паверхня пакрысе змочваецца вадой. Набрыняўшы вiльгаццю, матэрыял прымае адпаведную форму, якую захоўвае пасля высыхання. Яшчэ адзiн плюс матэрыялу — тэрмiн службы да 15—20 гадоў.

Адзiнае, выкарыстаўшы падчас рамонту ў пэўных памяшканнях гiпсакардон, трэба ў далейшым памятаць правiлы мацавання да такiх паверхняў любых iншых матэрыялаў, прадметаў iнтэр’еру i г.д. Што будзе, калi да сцяны, аблiцаванай гiпсакардонам, прымацаваць палiцу, разлiчаную на добрую вагу? Каб усё гэта ў далейшым не адвалiлася, трэба выкарыстоўваць прызначаныя якраз для гэтых мэтаў шрубы i дзюбелi, а таксама спецыяльныя металiчныя профiлi ў якасцi нясучага каркасу.

Ратанг

Гэты матэрыял выкарыстоўваецца выключна для аздаблення жылля, а не для будаўнiчых работ. Яшчэ з яго вырабляюць мэблю.

Уяўляе ён сабой трапiчную лiянападобную пальму, вельмi пругкую i трывалую. Паходзiць яна з Паўднёвай Азii, найперш — з Iнданезii. Разрэзаны ўздоўж i сплецены накшталт кошыкаў, якiя вырабляюць майстры ў беларускiх вёсках (толькi ў нашым выпадку яшчэ больш шчыльна), ратанг у такiм выглядзе — у якасцi ўставак — выкарыстоўваецца для ўпрыгажэння фасадаў кухоннай мэблi, шафаў-купэ, корпуснай мэблi. У апошнiм выпадку колер звычайна падбiраюць натуральны — ад залацiстага да карычневага. Выглядае такая мэбля ну проста шыкоўна, але i каштуе адпаведна. За камплект корпуснай мэблi для залы атрымлiваецца сума з шасцю нулiкамi. Зрэшты, усё, што звязана з ратангам, можна набываць асобнымi элементамi, найперш — у якасцi прыгожых (i практычных) элементаў iнтэр’еру. Гэта асобныя шафы, крэслы, столiкi, газетнiцы i г.д. Невялiкая канапа, пастаўленая недзе ў кутку, лiтаральна пераўтворыць ваша жытло, выступаючы ў якасцi дэкаратыўнай «плямы». Ды i кошт у гэтым выпадку будзе даступны амаль кожнаму — ад некалькiх соцень тысяч беларускiх рублёў за прадмет (i не трэба казаць, што i гэта вельмi дорага, бо тыя ж дываны, напрыклад, мы купляем i за большыя сумы, але адносiмся да гэтага спакайней, бо жадаем, каб у кватэры цi доме было прыгожа).

Устаўкi з ратангу могуць быць i любога iншага колеру — выбар тут вялiкi. Аздабленне iм дзвярэй двухметровай па даўжынi шафы-купэ будзе каштаваць дадаткова 120—140 долараў.

Яшчэ колькi слоў трэба дадаць пра мэблю з ратангу: столiкi, крэслы i iнш. Дзякуючы сваёй уласцiвасцi згiнацца ратанг пад уздзеяннем пары можа прымаць самыя неверагодныя формы. Мэбля атрымлiваецца лёгкая, але яна здольная вытрымлiваць вялiкую вагу. Яна лёгка i без наступстваў пераносiць вiльгаць i сонечныя промнi, таму такiя прадметы можна браць з сабой на лета на дачу.

***

На заканчэнне лiтаральна адна падагульняючая парада: не палохайцеся. Самiх матэрыялаў, iх кошту. Стаўцеся да iх, як ставiцца да прадуктаў, напрыклад, хатняя гаспадыня, што накрывае на стол: кiлаграм iкры яна можа i не купiць, але на невялiкую бляшаначку, якая дапоўнiць i ўпрыгожыць святочную вячэру, як кажуць, «з нагоды» грошы заўсёды знойдзе. У вас такая «нагода» таксама ёсць: вы робiце рамонт для сябе. Дык стварыце самi сабе свята ў сваiм жыллi!


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу