Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 07:24:24 | Панядзелак | 06.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы

Сёлетняя 7-я Еўрапейская рэгiянальная канферэнцыя Мiжнароднай Фэдэрацыi Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца ў Стамбуле была заклiканая вызначыць новыя падыходы i новую палiтыку арганiзацыi. Якiя ў сувязi з гэтым змяненнi чакаюць Беларускае Tаварыства Чырвонага Крыжа карэспандэнту «Звязды» расказаў Генеральны сакратар беларускай арганiзацыi Вiктар КАЛБАНАЎ.

— Першым пунктам нам параiлi лепш ацэньваць найбольш уразлiвыя слаi насельнiцтва. Працаваць кропкава. Напрыклад, сярод тых, хто пацярпеў ад аварыi на ЧАЭС ёсць i дрэнна забяспечаныя людзi, i добра. Нам у першую чаргу трэба дапамагчы тым, хто сапраўды мае ў гэтым патрэбу.

Другiм пунктам нам прапанавалi аб’яднаць тых, хто ў бядзе. Напрыклад, старыя. Калi яны аб’яднаюцца, то змогуць i дапамагаць адзiн аднаму i мець зносiны памiж сабой, а гэта вельмi важна, асаблiва для адзiнокiх. Яны, як i раней, будуць атрымлiваць дапамогу, але нейкiя свае пытаннi навучацца вырашаць самi.

Трэцiм пунктам — донары Мiжнароднага Чырвонага Крыжа. Яны паабяцалi выдзелiць сродкi на барацьбу з такiмi хваробамi, як сухоты i СНIД у нашай краiне. Тут больш хвалююць сухоты. Нашы сёстры мiласэрнасцi паедуць туды, дзе найбольш высокi ўзровень гэтага захворвання, i будуць раздаваць лекi i наборы з прадуктамi.

Яшчэ на канферэнцыi было вырашана, што кожнае Нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа, у якой бы краiне не знаходзiлася, павiнна сябе максiмальна акупляць. Наша задача — знайсцi сродкi для рэалiзацыi праектаў, i самае галоўнае — выкарыстоўваць грошы з максiмальнай карысцю, каб у выпадках надзвычайнай сiтуацыi мы змаглi дапамагчы i сабе, i iншым.

— Вiктар Васiльевiч, раскажыце, як дабрачынная некамерцыйная арганiзацыя можа зарабiць грошы?

— Мы звяртаемся да кiраўнiцтва буйных беларускiх фiрмаў i кампанiй з просьбай аказаць нам спонсарскую фiнансавую падтрымку. Таксама мы ўскладаем вялiкiя надзеi на працу з насельнiцтвам. Хутка ў крамах, на заправачных станцыях i iншых людных месцах з’явяцца ахвяравальныя скрынкi з эмблемай Чырвонага Крыжа. Будзе арганiзаваны збор мастацкай лiтаратуры, аргтэхнiкi, цацак, абутку, адзення для выхаванцаў дзiцячых дамоў, дзяцей-iнвалiдаў, хлопцаў i дзяўчат з няўдалых сем’яў i iншых сацыяльна неабароненых слаёў насельнiцтва. Лiчу, што нельга чакаць, калi нам прывязуць гуманiтарную дапамогу. Будзем збiраць самi. Я ўпэўнены, што ў нашых людзей сабралася шмат рэчаў, якiя яны гатовы ахвяраваць. Мы ўжо размясцiлi аб гэтым iнфармацыю ў Iнтэрнэце.

— Хто будзе займацца зборам рэчаў?

— Думаю, што людзей хопiць — гэта i супрацоўнiкi Чырвонага Крыжа i валанцёры. На сёння ў Беларусi налiчваецца больш чым 730 тысяч членаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, 157 тэрытарыяльных арганiзацый i каля 32 тысяч валанцёраў. З апошнiмi мы збiраемся працаваць асобна. Мы створым групы з моладзi, якiя ў выпадку надзвычайнай сiтуацыi ў нашай цi iншай краiне прыйдуць на дапамогу.

— Якiм чынам можна ўступiць у арганiзацыю?

— Гэта вельмi проста. Для гэтага трэба ўступiць у першасную арганiзацыю Чырвонага Крыжа. У апошнi час да нас вельмi шмат прыходзiць моладзi, нават замежныя студэнты. Галоўнае — арганiзаваць iх i падтрымаць iнiцыятыву. Нядаўна мы праводзiлi конкурс мiнi-праектаў. Студэнты прапанавалi вялiкую iх колькасць, пры тым мы ўпэўнiлiся, наколькi яны дакладна бачаць праблему i шляхi яе вырашэння. На жаль, працоўная моладзь не такая актыўная. Але мы збiраемся разварушыць i яе.

— Раскажыце аб галоўных напрамках вашай дзейнасцi.

— Чырвоны Крыж дапамагае ўсiм, хто аказаўся ў бядзе. Калi чалавек хворы i адзiнокi, то наша задача выйсцi на яго i дапамагчы. Нашы сёстры мiласэрнасцi працуюць з самымi цяжкiмi хворымi. У нас ёсць дзiцячы хоспiс. Туды бацькi прыводзяць дзетак з анкалагiчнымi захворваннямi. I бацькам, i дзеткам у такiх сiтуацыях патрэбна вялiкая псiхалагiчная дапамога. Сёстры мiласэрнасцi стараюцца дапамагчы ўсiм, чым магчыма.

У нас працуе Служба вышуку. Яна створана, каб знайсцi ўдзельнiкаў баявых дзеянняў, цi iх магiлы. Праўда, колькасць такiх заявак хутка змяншаецца. З’яўляюцца iншыя. Некаторыя шукаюць сваякоў, якiя прапалi без вестак. Напрыклад, паехаў чалавек на заробкi ў Расiю i не вярнуўся. Родныя звяртаюцца да нас, а мы ў сваю чаргу — у рэгiянальны Чырвоны Крыж Расii, i там пачынаюць шукаць. Гэта служба ўвогуле вядзе перапiску з архiвамi розных краiн свету. Сёння ў Службе вышуку 8 тысяч спраў тых, хто яшчэ не знойдзены.

Нашы валанцёры ажыццяўляюць розныя акцыi. Напрыклад, перад Новым годам яны фатаграфавалi дзетак, якiя жывуць у дзiцячым доме, i распытвалi кожнага, хто якi жадае атрымаць падарунак. Потым пад фота дзiцяцi падпiсалi пажаданы падарунак, i развесiлi партрэты на ёлцы ў супермаркеце. У вынiку нi адно дзiця не засталося без падарунка. Людзi куплялi цацкi сваiм дзеткам i гэтым. Увогуле, наша работа патрэбна не толькi тым, хто аказаўся ў бядзе, але i тым, хто дапамогу аказвае. Дабрачыннасць не дае ачарсцвець чалавечым сэрцам, i на гэтым трымаецца любое грамадства. У вынiку становiцца менш адзiнокiх старых, сiрот, i людзi не застаюцца адзiн на адзiн са сваёй бядой.

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ.

Дабрачыннасць

ДАПАМОГА ШКОЛЬНIКАМ...

У жнiўнi ва ўсiх рэгiёнах краiны пачалася рэспублiканская дабрачынная акцыя па збору канцылярскiх тавараў, кнiг, спартыўнага рыштунку, пiсьмовых i iншых школьных прыладаў, прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года i Дня ведаў. Арганiзатарамi гэтай акцыi выступiлi Сакратарыят, абласныя, Мiнская гарадская i Дарожная (БелЖД) арганiзацыi Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Мэта акцыi — падтрымаць дзяцей, якiя апынулiся ў складанай жыццёвай сiтуацыi, падарыць iм светлы святочны настрой i радасць ад сустрэчы са школай. Уся сабраная дапамога будзе перададзеная дзецям-школьнiкам з малазабяспечаных, шматдзетных i неўладкаваных сем’яў, дзецям-iнвалiдам, выхаванцам школ-iнтэрнатаў i спецыялiзаваных дзiцячых садкоў.

Неабыякавыя людзi, якiя пажадаюць далучыцца да акцыi, могуць звяртацца ў абласныя, раённыя i гарадскiя арганiзацыi, а таксама ў Сакратарыят Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Кантактныя тэлефоны:

Мiнская гарадская арганiзацыя — (8-017) 294-85-17, 283-68-73.

Вiцебская абласная арганiзацыя — (8-0212) 36-91-50.

Гродзенская абласная арганiзацыя — (8-0152) 74-32-26.

Гомельская абласная арганiзацыя — (8-0232) 74-43-47.

Брэсцкая абласная арганiзацыя — (8-0162) 23-90-48.

Мiнская абласная арганiзацыя — (8-017) 281-54-92.

Магiлёўская абласная арганiзацыя — (8-0222) 32-70-35.

Дарожная (БелЖД) арганiзацыя Беларускага

Таварыства Чырвонага Крыжа — (8-017) 224-66-24.

Сакратарыят Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа —

(8-017) 227-66-82, 227-14-17.

Надзея НIКАЛАЕВА.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу