Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Надзея НIКАЛАЕВА
Далёка не ўсiм спажыўцам вядома, што згодна з Правiламi гандлю на рынках Рэспублiкi Беларусь, прадаўцы абавязаны размяшчаць на кожным гандлёвым месцы шыльду з прадугледжанай заканадаўствам iнфармацыяй аб прадаўцы: калi гэта юрыдычная асоба — трэба ўказваць найменне i месца знаходжання ўласнiка гандлёвай кропкi. А калi iндывiдуальны прадпрымальнiк — то яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, нумар пасведчання аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i найменне органа, якiя ажыццявiў дзяржаўную рэгiстрацыю. Прадаўцы таксама абавязаны захоўваць заканадаўства аб абароне правоў спажыўца i забяспечваць наяўнасць на гандлёвым месцы на рынку ў iндывiдуальнага прадпрымальнiка i (цi) прадаўца на працягу ўсяго часу работы нагруднага знака з указаннем на iм пасады, прозвiшча, iмя i iмя па бацьку.
|