Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:59:58 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах

Дзiяна Курыла, БЕЛТА

ААТ «Белаграпрамбанк» у блiжэйшы час плануе пачаць выдачу крэдытаў суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах.

Праграмай прадугледжана аказанне крэдытнай падтрымкi сялянскiм (фермерскiм) гаспадаркам i фiзiчным асобам, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму.

Крэдыты будуць прадастаўляцца ў беларускiх рублях. Працэнтная стаўка па iх складзе 5 працэнтаў гадавых. Пры гэтым сума крэдыту не павiнна перавышаць 90 працэнтаў ад кошту праекта.

У банку ўдакладнiлi, што максiмальная велiчыня крэдыту для фiзiчных асобаў пры прадастаўленнi яго наяўнымi грашовымi сродкамi складзе не больш як 750 базавых велiчынь, пры прадастаўленнi крэдыту ў безнаяўным парадку — не больш як 2000 базавых велiчынь.

Для сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак максiмальная велiчыня крэдыту вызначаецца зыходзячы з фiнансавага стану крэдытаатрымальнiка, абаротаў па бягучаму (разлiковаму) банкаўскаму рахунку, але не будзе перавышаць 2000 базавых велiчынь, устаноўленых заканадаўствам на дату звароту за атрыманнем крэдыту, пры ўмове, што агульная сума раней прадастаўленых яму банкам крэдытаў i запытваемага крэдыту не перавышае 7500 базавых велiчынь.

Крэдыт можа быць прадастаўлены аднаразова або часткамi (траншамi) у межах максiмальнага памеру (лiмiту) агульнай сумы грашовых сродкаў (крэдыту), што прадастаўляюцца пры адкрыццi крэдытнай лiнii.

Пры гэтым фiзiчным асобам такi крэдыт будзе выдавацца тэрмiнам да 7 гадоў з прадастаўленнем адтэрмiноўкi пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту на 12 месяцаў, сялянскiм (фермерскiм) гаспадаркам — зыходзячы з тэрмiнаў акупнасцi праекта, але не больш як на 5 гадоў з прадастаўленнем адтэрмiноўкi пагашэння асноўнага доўгу па крэдыту таксама на 12 месяцаў.

«РАЧНЫ АЎТОБУС»

Па Вiцебскай вобласцi пачаў курсiраваць «Рачны аўтобус» — выставачная зала на колах. Перасовачная экспазiцыя падрыхтавана шведскiмi тураператарамi — удзельнiкамi шведска-латвiйска-беларускага турыстычнага праекта «Панарама Дзвiна/Даўгава», расказаў начальнiк аддзела ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Вiцебскага аблвыканкама Пётр Аляксееў.

Выстаўка, што пабывала ўжо ў Латвii, расказвае аб гiсторыi славянскiх, балцкiх i нармандскiх плямёнаў, некалi звязаных адным гандлёвым шляхам «з варагаў у грэкi», якi пралягаў у тым лiку i па Заходняй Дзвiне. Акрамя таго, наведвальнiкi могуць пазнаёмiцца з самой «Панарамай Дзвiна/Даўгава», а таксама з экскурсiйнымi маршрутамi па Прыдзвiннi.

Першымi незвычайную экспазiцыю ўбачаць жыхары Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава i Дзiсны. Затым «Рачны аўтобус» спынiцца ў Вiцебску, а потым адправiцца ў iншыя раёны вобласцi. У снежнi ён вернецца ў Швецыю, каб у наступным годзе ажыццявiць такое ж вялiкае падарожжа па гэтай краiне. Выставачную экспазiцыю на гэты раз будуць рыхтаваць вiцебскiя тураператары.

Пётр Аляксееў нагадаў, што iдэя праекта «Панарама Дзвiна/Даўгава» належыць шведскiм тураператарам, якiя зацiкаўлены ў арганiзацыi тураў па Беларусi. Экскурсiйны маршрут па Заходняй Дзвiне выклiкае цiкавасць у шведскiх турыстаў. Ужо да наступнага года прагназуецца павелiчэнне iх колькасцi на Вiцебшчыне на 10 працэнтаў.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу