Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага лiдара.«Вы — зорка эстрады першай велiчынi, жывая легенда сучаснай музычнай культуры, якая падарыла мiльёнам слухачоў мноства выдатных песень, што сталi шлягерамi. Цудоўны голас, найдасканалейшае вакальнае майстэрства, дзiвоснае асабiстае абаянне, шчырая i задушэўная манера выканання прынеслi Вам узнагароды самых прэстыжных фестываляў i конкурсаў i ўсенароднае прызнанне», — гаворыцца ў вiншаваннi. Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што творчасць Сафii Ратару карыстаецца вялiкай папулярнасцю на беларускай зямлi. |