Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
У Беларусi ў першым паўгоддзi рэалiзаваны комплекс мераў, накiраваных на павышэнне стабiльнасцi на рынку рабочай сiлы краiны. Гэта дасць магчымасць да канца года забяспечыць занятасць насельнiцтва i знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якое адбылося 10 жнiўня i прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. Аб выкананнi ў першым паўгоддзi Дзяржаўнай праграмы занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2004 год i дадатковых мерах па знiжэнню ўзроўню беспрацоўя да канца года далажыла мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Антанiна Морава. У дакладзе было адзначана, што ў адпаведнасцi з праграмнымi заданнямi створана 45,8 тысячы новых рабочых месцаў. Гэта склала 51,3 працэнта да гадавога задання i 147 працэнтаў — да аналагiчнага перыяду 2003 года. З улiкам наяўных вакансiй забяспечана пастаяннай работай 80,4 тысячы беспрацоўных (55,9 працэнта да праграмнага задання i 118,8 працэнта — да аналагiчнага перыяду мiнулага года). Рэалiзацыя праграмы занятасцi садзейнiчала замацаванню пазiтыўных тэндэнцый на рынку працы Беларусi. Павялiчылася колькасць прыёму работнiкаў з адначасовым змяншэннем колькасцi тых, хто звальняецца. Разам з тым агульная кан’юнктура рынку рабочай сiлы працягвала заставацца працазалiшняй i характарызавалася ўстойлiвым перавышэннем прапанавання над попытам. На 1 лiпеня на адну заяўленую ў органы дзяржаўнай службы занятасцi вакансiю ўмоўна прыпадалi 2 беспрацоўныя (на 1 лiпеня 2003 года — 4 беспрацоўныя). У цэлым у органах дзяржаўнай службы занятасцi на 1 лiпеня 2004 года былi на ўлiку 108,2 тысячы беспрацоўных (76,6 працэнта да аналагiчнага перыяду 2003 года). У вынiку мераў, прынятых рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, наймальнiкамi, у тым лiку ў рамках дзяржаўнай i рэгiянальных праграм занятасцi насельнiцтва, узровень зарэгiстраваных беспрацоўных да колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва ў краiне знiзiўся з 3,1 працэнта на пачатак 2004 года да 2,4 працэнта на 1 лiпеня.
|