Як даказаць, што... жонка здраджвае?
Аляксандр ПУКШАНСКI
Цiкавае пытанне ў карпункт
Цi ёсць у Вiцебску прыватныя дэтэктывы, да якiх можна звярнуцца па дапамогу? — з такiм незвычайным пытаннем звярнуўся ў вiцебскi карпункт «Звязды» адзiн мужчына. Прасiў прабачэння за раннi тэлефонны званок. Падкрэслiваў, што не жартуе, а, сапраўды, мае патрэбу атрымаць кампетэнтны адказ. Зразумела, прозвiшча яго хай застанецца ў сакрэце.— Мне ўжо пад 40, — расказвае ён. — Жанаты ў другi раз. Яна ў мяне прыгажуня, маладзейшая за мяне на 15 гадоў. Дзяцей сумесных пакуль што ў нас няма. Я бiзнэсам займаюся, часта не бываю дома, бо прыходзiцца ездзiць у камандзiроўкi. Мо i сапраўды яна хоча больш увагi да сабе? А тут знаёмыя бачылi яе i не адзiн раз з нейкiм маладым чалавекам. I паводзiлi яны сябе на вулiцы, як закаханыя... Грошы ў нас ёсць. Жывём «на шырокую нагу». Ды навошта яны, калi тут такое? А калi, напрыклад, яна захоча скасаваць шлюб, прыйдзецца дзялiць маёмасць? Выходзiць, я як муж падмануты буду, ды i стану менш багатым? А так, калi б звярнуўся да дэтэктыва, даказаў бы факт здрады, iншая гутарка зусiм пачалася б... А, сапраўды, цiкава: цi аказваюць у нас на Вiцебшчыне такiя паслугi? Пасля няўдалых пошукаў адказу на пытанне ў структурах па падтрымцы прадпрымальнiцтва i бiзнэсу (канешне, прыватны дэтэктыў не можа прадстаўляць дзяржаўную структуру!) звярнуўся я ва УУС Вiцебскага аблвыканкама. Папрасiў пракансультаваць па гэтай тэме намеснiка начальнiка УУС — начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi i спецыяльнай мiлiцыi палкоўнiка Уладзiмiра Папко. Дарэчы, як потым ён адзначыў, такое незвычайнае пытанне задалi яму ўпершыню. Таму i самому яму было цiкава высветлiць нюансы. Ён даў даручэнне сваiм падначаленым разабрацца. Аказваецца, у Беларусi ў адпаведным заканадаўстве не прадугледжана дзейнасць прыватных дэтэктываў. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы могуць ажыццяўляць афiцыйныя праваахоўныя органы. А вось у суседняй Расii яшчэ ў 1990-я гады быў прыняты адпаведны закон, апошнiя змяненнi ў якi былi ўнесены ў 2003 годзе. Гэты дакумент афiцыйна мае назву «Прыватная дэтэктыўная i ахоўная дзейнасць РФ». Асабiста ад сабе хочацца дадаць. Памятаецца, некалькi гадоў таму змяшчалася ў мясцовых СМI адпаведная аб’ява: «Мужчына, якi прайшоў спецпадрыхтоўку, мае ваенны вопыт i г.д., можа выканаць прыватныя дэтэктыўныя заданнi». Прыкладна такi тэкст. Выходзiць, паслугi яго былi незаконнымi. А яшчэ, калi сумняваешся ў вернасцi жанчыны, не прасцей, сапраўды, зноў стаць халастым? Хай i «менш багатым», як адзначыў чытач, але «больш шчаслiвым», бо нервавацца будзеш менш. Час лечыць многае!
|