Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 09:07:01 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Свае людзi

«Звязда» мая...

Пра наша мясцовае лучынскае ганарлiўства я ўжо ў газеце расказвала. Цяпер — толькi нагадаю, каб лепш зразумець было...

Дык вось. Пэўны час я i яшчэ адзiн гаспадар з Лучына карысталiся кавалкам зямлi за агародам дачнiкаў. Карысталiся цалкам законна: яна была адмерана, занесена ў пагаспадарчую кнiгу, зарэгiстравана...

А тут на той дачы пасялiлiся прыезджыя. Зямлi iм малавата было i на полi браць яе не хацелася. Вось i рашылi нас «пасунуць». У сельвыканкам пайшлi. Старшыня iм: нiчога тут сiлай не зробiш, закон, маўляў, на нашым баку. Самi дамаўляйцеся.

З намi, значыць.

Адметнае ў iх дамаўленне было: прыйшлi i (як язык павярнуўся!) перад фактам нас паставiлi, сказалi, што вясной тое поле яны засеюць!..

Ды мы, лучынцы, самi мiж сабой так не размаўляем, а тут... Нейкiя наезджыя...

Нiякай згоды на тое мы, зразумела ж, не далi.

Яны зноў у сельвыканкам, потым з заявай у раён. Адтуль — на старшыню «цiснуць»: «Зрабi што-небудзь». Той зноў да нас — i па-нашаму, па-лучынску, гэта значыць, па-людску. Кажа: «Ды аддайце вы iм гэтую зямлю...»

Уласна кажучы, мы за яе самi не вельмi трымалiся, самi збiралiся кiнуць. Але ж тут — справа прынцыпу: атрымлiваецца, што здрабнелi лучынцы, саступiлi. Прычым, немаведама каму. А некалi ж не такiя былi: у ХVI стагоддзi да Петрыкава дайшлi, да самой каралевы Боны са скаргай на магiлёўскага эканома!..

Пакуль мы думалi так, навасёлы той участак засеялi.

Самазахоп атрымаўся!

Вось тут i адыграцца можна было б! Мы нават падумвалi, як. Але...

Але зусiм выпадкова згледзела я, што яны, гэтыя «наезджыя», таксама выпiсваюць «Звязду».

Дзе дзелася крыўда, не ведаю — як карова языком злiзала: была i няма.

Соф’я КУСЯНКОВА.

в. Лучын, Рагачоўскi раён.

«Звязда» — гэта ўжо назаўсёды»

Наконаднi юбiлею хачу выказаць табе, «Звязда», словы падзякi за тое, што ты ёсць, за тое, што, увайшоўшы ў хату, ты адразу робiшся нейкай вельмi роднай, сваёй, за тое, што паважаеш свайго чытача i не трактуеш яго «салёным» цi «вострым», а верыш, што душа чалавека патрабуе нечага большага — прыгожага, вечнага. А яшчэ — ты iмкнешся сказаць беларусу: «Памятай пра сваё»...

З нецярпеннем цяпер разгортваю свежы нумар, шукаю рубрыку «Звязда — 90: адваротны адлiк». Хто ты, мой суайчыннiк, звяздовец (слоўца ж гэта не толькi пра супрацоўнiкаў?..)? Хто, акурат, як я, чакае газету на беларускай мове i чаму чытае менавiта «Звязду»? Прызнаюся: у мяне асаблiвыя, цёплыя адносiны да ўсiх падпiсчыкаў.

Магчыма, гэта звязана з памяццю пра бацьку. Ён быў (на велiзарнейшы жаль!) адданейшым звяздоўскiм прыхiльнiкам. Прычым, асобныя нумары газеты не проста прачытваў — клаў на палiчку. Гэта азначала: не чапаць. Потым, калi я прыязджала, тата даставаў iх.

Селянiн, шэсць класаў адукацыi, цяжэнны лёс, а што хвалявала (думаю, дай Бог кожнаму з нас быць такiм нераўнадушным да лёсу Айчыны)! Гартаю: «Звязда» за 29.10. 94 года. Пазначаны артыкул «I касiў нас мор вялiкi» (пра рэпрэсаных у 1937-м беларускiх пiсьменнiкаў, пра вынiшчэнне духоўнай элiты народа). Бацька, помню, сказаў тады, падаючы мне газету: «Прачытай i раскажы пра гэта ў школе. Дзецям»...

Апошнi нумар з адзначаным iм артыкулам «Чаму плача Радзiвiл» (27.12.2002 г.) я ўзяла з бацькавай палiчкi, прыехаўшы на яго пахаванне. Трымала яго ў руках (тады i цяпер) з думкамi, што вось гэта i ёсць сапраўдны патрыятызм, сапраўдная iнтэлiгентнасць! I не ад адукацыi яны залежаць, не ад пасады...

Тады ж рашыла, што i для мяне «Звязда» — гэта ўжо назаўсёды.

Галiна АЛЯХНОВIЧ, настаўнiца

в. Вялiчкавiчы, Салiгорскi раён.



  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу