Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 11:32:42 | Чацвер | 09.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 147 (26012)
8 жнiўня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / СПОРТ

Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»

Пасля сцюдзёнай зiмы птушкi вяртаюцца з поўдня дадому да сваiх гнёздаў. Так i кожныя чатыры гады спартсмены збiраюцца на галоўнай арэне Алiмпiйскiх гульняў. Нездарма цэнтральным аб’ектам летнiх Алiмпiйскiх гульняў-2008 у Пекiне выбраны нацыянальны стадыён «Птушынае гняздо» (там адбудуцца цырымонii адкрыцця i закрыцця, спаборнiцтвы лёгкаатлетаў i галоўныя матчы па футболу). Гэту назву ён атрымаў дзякуючы свайму ўнiкальнаму сеткаваму дызайну з кальцавымi стальнымi канструкцыямі ў вонкавай частцы (iх вага 42 тысячы тон). «Птушынае гняздо» дыяметрам больш 300 метраў можа прыняць каля 90 тысяч гледачоў. Па сваёй змяшчальнасцi, камфорту i выкарыстанню навейшых тэхналогiй нацыянальны стадыён вылучаецца сярод iншых галоўных алiмпiйскiх арэн. Чым яшчэ, акрамя гэтага цуда архiтэктуры, арганiзатары будуць здзiўляць гасцей, карэспандэнту «Звязды» расказала Чжан Iн, аташэ па справах культуры амбасады Кiтая ў Беларусi.

— Алiмпiйскiя гульнi пройдуць у нашай краiне ўпершыню, таму для ўсiх жыхароў Кiтая — гэта вялiкае свята, самая важная справа, вялiкi фестываль спорту i сяброўства розных народаў, — кажа мая суразмоўца. — Кожнаму, хто прыедзе на нашу Алiмпiяду, прадастаўляецца цудоўная магчымасць пазнаёмiцца з традыцыямi Кiтая, нашай багатай культурай, нацыянальнай кухняй, звычаямi, стаць у Пекiне сведкам сустрэчы ўсходняй i заходняй культур.

Усе алiмпiйскiя аб’екты будуць гатовыя да канца 2007 года. Паводле слоў Чжан Iн, спартыўныя пабудовы (iх будзе 37, як новых, так i рэканструяваных) заклiканыя паказаць навукова-тэхнiчныя дасягненнi Кiтая, бо выкарыстана лепшае абсталяванне, вопыт вядучых спецыялiстаў, найноўшыя будаўнiчыя матэрыялы. Прыклад таму — нацыянальны цэнтр па плаванню пад назвай «Куб вады». Матэрыялы для яго вонкавага афармлення (каля 3 тысяч блакiтных злучаных кавалачкаў нагадваюць пухiркi вады), праз якiя можа праходзiць сонечнае святло, яшчэ не выкарыстоўваў нiхто ў свеце. Таксама нiхто не ўзводзiў аб’екты з такой вялiкай колькасцю сталi, як «Птушынае гняздо».

Нельга не ацанiць палёт фантазii аўтараў алiмпiйскiх будынкаў — простых, практычных, функцыянальных — i пры ўсiм гэтым яны яшчэ i падкрэслiваюць асаблiвасць культуры Кiтая. Напрыклад, арэна для спаборнiцтваў па гiмнастыцы i гандболу выглядае ў форме традыцыйнага кiтайскага веера. Не ўступае па задумцы i «Птушынае гняздо»: улiчваючы, што ў кiтайцаў iснуе 12 знакаў нараджэння (у прыватнасцi дракон, змяя), на стадыёне будзе менавiта 12 уваходаў, а над кожным з iх пазначаць адзiн з гэтых знакаў, таму знайсцi сваё месца на трыбуне будзе вельмi проста.

Нягледзячы на ўнiкальнасць алiмпiйскiх пабудоў, не меншай увагi, з пункту гледжання аташэ па справах культуры, заслугоўваюць алiмпiйскiя медалi: «Мы лiчым, што спартсмены — моцныя людзi не толькi фiзiчна, але i сваiм духам, таму на адваротным баку медаля выкарыстаны нефрыт, якi ў Кiтаi азначае высокую павагу, а выява багiнi Нiкi на фоне стадыёна ў Грэцыi на пярэднiм баку ўзнагароды гаворыць, што ўладальнiк медаля — сапраўдны пераможца», — тлумачыць Чжан Iн.

Што ж датычыцца планаў гаспадароў у заваяваннi медалёў, то кiтайскiя спартсмены тут не раскрываюць карт: кажуць толькi, што яны традыцыйна моцныя ў настольным тэнiсе, скачках у ваду, дзюдо, бадмiнтоне, валейболе, спартыўнай гiмнастыцы i таму вельмi жадаюць пацвердзiць свой клас у iх, аднак кiтайскiя атлеты мараць аб дасягненнях i ў новых для сябе вiдах спорту. Усе яны рыхтуюцца i iмкнуцца да поспеху. Увесь свет ведае аб тэхнiчнасцi i працаздольнасцi кiтайцаў.

— Алiмпiяда ў Пекiне, без сумненняў, увойдзе ў гiсторыю, бо будзе адметная ад iншых, — пераканана Чжан Iн. — У нашых Гульняў тры мэты — зялёная, навукова-тэхнiчная i гуманiтарная Алiмпiяда. Тое, што Кiтаю даверылi яе правядзенне, кажа аб развiццi краiны i росквiце яе культуры. Кiтай жа — першы па тэмпах развiцця ў свеце.

Арганiзатары Алiмпiяды клапоцяцца аб бяспецы гасцей, транспартным забеспячэннi, размяшчэннi, харчаваннi, каб госцi адчувалi сябе ўтульна ў Кiтаi. Каб палепшыць экалогiю, кантралюецца забруджанне паветра, ачышчаюцца рэкi, жыхары на месяц перасаджваюцца са сваiх аўто ў грамадскi транспарт. Дапамагаць дэлегацыям на Алiмпiядзе будуць мiльёны валанцёраў, якiя ўжо вучаць англiйскую, рускую, французскую мовы. Вядома, што над пастаноўкай шоў цырымонii адкрыцця працуе рэжысёр фiльма «Праклён залатой кветкi» Чжан Iмоу. Што гэта будзе, зразумела, трымаецца ў вялiкiм сакрэце, але не ўзнiкае сумненняў: у прадстаўленнi гаспадары раскажуць аб сваёй вялiкай краiне, гiсторыя якой налiчвае 5 тысяч гадоў.

— Я з вялiкiм хваляваннем чакаю гэтай Алiмпiяды, — прызнаецца мне Чжан Iн. — Я сама б з радасцю стала валанцёрам, каб дапамагаць дэлегацыям, магчыма, вашай краiны, бо ўсе мы розныя, з розным колерам скуры, вачэй i валасоў, але жывём мы ў адным свеце з адной марай — жыць на зямлi без жабрацтва i няшчасцяў.

Чжан Iн пажадала ўдачы ўсiм спартсменам, а асаблiва кiтайскiм i беларускiм, i параiла прыехаць на Алiмпiяду як мага раней: «У нас высокая вiльготнасць, а жнiвень наогул — самы спякотны месяц. Вы будзеце адчуваць сябе, як у лазнi. Аднак я пераканана, што такiя моцныя людзi, як спартсмены, вытрымаюць гэтыя ўмовы».


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

НА СВАЕ ВОЧЫ

БЕЛАРУШЧЫНА

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

ІДЭІ І ЛЮДЗІ

ПАМЯЦЬ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

КРЫНІЧКА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Iмпарт мабiльных тэлефонаў у Беларусь у I паўгоддзi ўзрос у 2,5 раза, легкавых аўтамабiляў — у 1,3 раза
Дзень буякоў 8 жнiўня пройдзе ў Цэнтральным батанiчным садзе НАН
«Мядовы спас» у Мiнску
Засталося ўбраць 22 працэнты збожжавых
У насельнiцтва закуплена 9,3 тыс. тон яблыкаў новага ўраджаю
У Мiнску па вулiцы Кiрава да 7 верасня будзе абмежаваны рух транспарту

  АФIЦЫЙНА

Беларусь да 10 жнiўня поўнасцю разлiчыцца з «Газпрамам»
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў народную артыстку СССР Сафiю Ратару з юбiлеем

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Сяргей Сiдорскi азнаёмiўся з арганiзацыяй новых вытворчасцяў на прадпрыемствах «Бярозатара» i «Франдэса»
Каб цяпло не грэла неба
Атрымаць аддачу ад зямлi...
Ці трэба старшыні лiчыць... буслоў?

  ДАКУМЕНТЫ

Закон Рэспублiкi Беларусь

  НА СВАЕ ВОЧЫ

«Iншыя» еўрапейцы — нямецкiя туркi

  БЕЛАРУШЧЫНА

«Святая вада» лясной пустэчы

  У СВЕЦЕ

МАМ: Беларусь адыгрывае лiдзiруючую ролю на мiжнароднай арэне ў барацьбе з гандлем людзьмi
Хроніка апошніх падзей
Iранская нафта для Беларусi

  36,6

Купайцеся з асцярожнасцю!
Пачалася вакцынацыя супраць гемафiльнай iнфекцыi

  ЖЫЦЦЁ

Крэдыты суб’ектам аграэкатурызму на льготных умовах
Прадаўцы на рынках — па-за правiламi гандлю?
Чырвоны крыж будзе зарабляць грошы
На ўлiку бежанцаў — 665 чалавек
Алена АЛЕСIК: «I тады, нарэшце, я пачну атрымлiваць прыбытак, а не толькi задавальненне»
Жнiвень багаты на... аварыi
Чытанне як характар
МАГIЛЁЎСКI АРБАТ, або Шпацыр па Ленiнскай
Церабяжоўскi ўнiверсал

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Да юбілею «Звязды» застаўся 1 дзень
Свае людзi
Як даказаць, што... жонка здраджвае?

  ІДЭІ І ЛЮДЗІ

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

  ПАМЯЦЬ

Партызаны, партызаны — беларускiя сыны...
«О мой край! О мой шлях!»

  АДУКАЦЫЯ

У шэрагу ПТВ Гомельскай вобласцi прадоўжаны тэрмiн прыёму дакументаў да сярэдзiны верасня
Мода на юрыдычную адукацыю — надзвычай трывалая

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Ледзь уцёк ад «чырвонага пеўня»

  КРЫНІЧКА

Тэрмiны пасадкi сунiц
Прычыны бываюць розныя
Час капаць бульбу
Карысна ведаць
Народны каляндар

  СПОРТ

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»
Праз год спартсмены збяруцца ў «Птушыным гняздзе»
Пекiнская «капуста»
Андрэй КРАЎЧАНКА: «Лёгкаатлеты — вялiкая сям’я»
Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу