Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
ФУТБОЛ
Футбалiсты мiнскага «Дынама» працягваюць гонку за залатымi медалямi. Чарговы крок да запаветнай мэты яны зрабiлi ў 17-м туры, калi сустракалiся ў прынцыповым выязным матчы са ждановiцкай «Дарыдай». Як вядома, у першым крузе дарыдаўцы змаглi звесцi матч да нiчыёй — 2:2. Цяпер падначаленыя Юрыя Шуканава не пакiнулi гаспадарам анiякiх шанцаў — 4:0.Захавалi двухачковае адставанне ад лiдара футбалiсты БАТЭ, якiя ў родных сценах змаглi перайграць гродзенскi «Нёман» — 1:0. Тройку лепшых замыкаюць жодзiнскiя тарпедаўцы: у 17-м туры яны аказалiся не надта гасцiннымi ў адносiнах да магiлёўскага «Днепр-Трансмаша», разграмiўшы гасцей з лiкам 3:0. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Славiя» — «Дынама»(Бр) — 1:0, «Белшына» — «Тарпеда-СКА» — 0:1, «Зорка-ВА-БДУ» — МТЗ-РIПА — 0:3, «Лакаматыў» — «Нафтан» — 1:0, «Шахцёр» — «Гомель» — 2:1. Пасля 17-га тура тройка лідараў: «Дынама»(Мн) — 40 ачкоў, БАТЭ — 38, «Тарпеда»(Жд) — 37.
|