Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:42:03 | Панядзелак | 06.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

Атрымалася так, што ў лазню Вiталь Кондзiк прыйшоў са сваiмi сябрамi-таварышамi без венiка. Спадзяваўся купiць яго ў мужыкоў, што звычайна прапаноўвалi свой тавар тут жа, ля лазнi, ды нешта iх у той дзень там не аказалася. А якая ж парылка без венiка для яго, трэнера па спецыяльнасцi?

— Зосiмавiч, надзея на цябе. Пазыч венiк цела памасажыраваць, — звярнуўся ён да Уладзiмiра Бялецкага, якi пасля заходу ў парное аддзяленне адпачываў у раздзявалцы, набiраючыся сiл на другi заход.

— Бяры, толькi глядзi не раструшчы яго.

Добра, у ахвотку, намахаўся венiкам Вiталь, ды яшчэ i сваiх таварышаў адхвастаў iм. I калi вяртаў яго Уладзiмiру, той абурыўся: свiння ты, Кондзiк: браў венiк — вярнуў драч. «Iнструмент» паляцеў у кучу са смеццем, пасля чаго Бялецкi зноў паўтарыў: свiння ты, Кондзiк. Вiталь без нiякiх слоў у адказ падскочыў да яго i два цi тры разы з размаху ўдарыў таго па твары. Уладзiмiр не застаўся ў даўгу, i голыя мужыкi ўсчалi такую бойку, што iх не здолелi расцягнуць нават iншыя аматары пары. Нехта з работнiкаў лазнi патэлефанаваў у мiлiцыю, i, калi ахоўнiкi парадку прыбылi на месца здарэння, ваяўнiчы запал «байцоў» пакрыху ўлёгся. Мiлiцыянерам яны сказалi, што прэтэнзiй адзiн да аднаго ў iх няма, i тыя рэцiравалiся без складання акта.

Здавалася б, канфлiкт, што ўзнiк так нечакана, на фактычна, як кажуць, пустой глебе, вычарпаны, i працiўнiкi маглi б папрасiць адзiн у аднаго прабачэння: маўляў, пагарачылiся, бываюць вось такiя заскокi. На тым бы i разышлiся. Але ж не: iнцыдэнт выйшаў на новы вiток. «Байцы», «упрыгожаныя» сiнякамi, дамовiлiся сустрэцца пасля лазнi на вулiцы для канчатковага высвятлення адносiнаў. Мiрнай размовы там не атрымалася, бо адзiн з iх гразiўся паказаць свайму працiўнiку «кузькiну мацi», а другi — як «голяць сабак».

Адным словам, агрэсiя ў задзiр не спала, i Бялецкi прапанаваў Кондзiку бiцца да пераможнага канца тут жа, на вулiцы. Той адхiлiў такую паспешнасць рукапашнай схваткi, сказаўшы, што будзе гатовы да яе толькi праз паўгадзiны. I не тут, у людным месцы, а за мостам цераз Убарць, у лясным масiве. Прапанова яго была прынята.

Бялецкi апасаўся каварства Кондзiка, якi па ўзросту быў маладзейшы за яго на дваццаць пяць гадоў, меў задзiрысты характар, наведваў у райцэнтры начныя забаўляльныя ўстановы i ўдзельнiчаў там у бойках. Ён, на яго думку, цалкам мог прымянiць хiтрасць — узяць у лес сваiх дружбакоў, каб разам з iмi раз i назаўсёды правучыць яго. Таму Уладзiмiр паклапацiўся аб арганiзацыi сваёй групы падтрымкi, якая б магла нейтралiзаваць умяшанне ў паядынак тых дружбакоў Кондзiка.

А Вiталь у сваю чаргу апасаўся Бялецкага, якi пры росце сто восемдзесят восем сантыметраў быў моцнага целаскладу i валодаў большай, чым ён, фiзiчнай сiлай. Таму, на ўсякi выпадак, арганiзаваў сваю групу падтрымкi i нават папрасiў аднаго таварыша дапамагчы яму ў барацьбе з Уладзiмiрам, калi той пачне перамагаць яго.

Першай на мост цераз раку прыехала група Бялецкага на чырвоным «Фордзе», i тут жа на белым «Фолькс-вагене»-пасаце з’явiлася група Кондзiка. Было вырашана, што сведкi-«секунданты» застануцца на месцы, а «дуэлянты» Уладзiмiр i Вiталь пойдуць у лес, дзе цi памераюцца сiламi, цi, можа, усё ж неяк мiрна ўладзяць канфлiкт, хаця надзей на апошняе было малавата. Адмераўшы ад моста дзвесце дзевяноста крокаў, «байцы» (а iшлi яны ўвесь час моўчкi) спынiлiся на ўскрайку лесу за тры-чатыры метры адзiн насупраць другога. I тут Кондзiк раптоўна выхапiў з кiшэнi рэвальвер i без адзiнага слова стрэлiў у жывот Бялецкага. Уладзiмiр упаў на зямлю. Куля прабiла яго наскрозь, i ён стаў губляць прытомнасць. Кондзiк перавярнуў яго i накiраваўся да моста, на падыходзе да якога пераможна скрыжаваў уверсе рукi: маўляў, усё скончана.

Таварыш Бялецкага Вiктар Казачэнка, якi чуў стрэл, сказаў яму: што ты нарабiў? Што з Уладзiмiрам? У адказ Кондзiк... стрэлiў у яго. Таксама ў жывот. З абыякавым выглядам ён падышоў да «Форда», у якiм сядзеў яшчэ адзiн таварыш Бялецкага Алег Гаўрыленка i наставiў на яго рэвальвер: i ты хочаш кулю? Перапужаўшыся, той як мог пачаў супакойваць яго, i Кондзiк накiраваўся да сваёй групы падтрымкi.

Паранены Казачэнка i Гаўрыленка паехалi ў мiлiцыю i бальнiцу, дзе першага тут жа паклалi на аперацыйны стол. Урачы канстатавалi пра сябе: з такiмi раненнямi жыццёва важных органаў пацярпеўшы доўга не пражыве. Забягаючы наперад, скажам, што так яно потым i здарылася: Вiктар памёр праз некалькi месяцаў, калi ўжо пачаўся суд.

А Кондзiк выкiнуў рэвальвер у раку. Мiлiцыя ўзяла задзiру на мосце цераз Убарць. Уладзiмiра Бяляцкага падабрала «хуткая дапамога». Раненне ў яго таксама было самае сур’ёзнае. З пашкоджаннем полай вены, печанi, правай ныркi i наднырачнiка, падстраўнiкавай залозы, страўнiка i дзесятай рабрыны. Як Казачэнка, ён правёў у бальнiцы амаль два тыднi. Суда Бялецкi не дачакаўся. Памёр. Медыцынская судовая экспертыза канстатавала: смерць яго наступiла ад атручэння этылавым алкаголем.

На судзе «дуэлянт» Вiталь Кондзiк выкручваўся як мог, прытрымлiваючыся наступнай версii: калi яны з Бялецкiм зайшлi ў лес, той уваткнуў нож у дрэва i кiнуўся на яго. У гэты момант рэвальвер выпаў з кiшэнi Уладзiмiра, i ён, Вiталь Кондзiк, абараняючыся ад агрэсiўнага працiўнiка, неяк падхапiў яго i стрэлiў, думаючы, што гэта газавы пiсталет. А Казачэнка пагражаў яму сваiм пiсталетам. Расказ Кондзiка, як гаворыцца, быў шыты белымi нiткамi. Суд прыгаварыў яго да шаснаццацi гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму. Касацыйная скарга Кондзiка ў Вярхоўны суд рэспублiкi аб змяншэннi тэрмiну пакарання адхiлена.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу