Эксплуатаваў суайчыннiкаў
Iгар ГРЫШЫН
54-гадоваму жыхару Маладзечна прыйдзецца расплацiцца за падман, у вынiку якога людзi апынулiся пад уладай «рабаўладальнiка»...Гэта справа датычыцца яшчэ 2003 года. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама, тады абвiнавачванаму ўдалося на рынку ў Маладзечне завербаваць двух мясцовых жыхароў на працу ў Расii: прайдзiсвет наабяцаў сваiм пратэжэ, што там iх чакаюць залатыя горы. Аднак, калi ён вывез людзей у Краснагорск, гастарбатэры i зразумелi, што абяцанкi засталiся на радзiме. Карыстаючыся тым, што ў суайчыннiкаў няма грошай, i вярнуцца дадому яны не могуць, мужчына на працягу 21 дня падвяргаў iх «працоўнай эксплуатацыi». Зараз, калi гэты факт раскрыўся, у адносiнах да «рабаўладальнiка» ўзбуджана крымiнальная справа.
|