Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:54:50 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 190 (25203) АРХIЎ
11 жнiўня 2004г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

Аб перадачы сельскiх населеных пунктаў (iх часткi) Вiцебскага i Лепельскага раёнаў у адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне вiцебскiх i лепельскiх гарадскiх Саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў i аб змяненнi межаў гарадоў Вiцебска i Лепеля, Вiцебскага i Лепельскага раёнаў

У адпаведнасцi з артыкулам 8 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 1998 года «Аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнi i парадку вырашэння пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Рэспублiкi Беларусь» паста-наўляю:

1. Перадаць:

1.1. вёскi Арэхава, Паўлавiчы, Янопаль i частку вёскi Бiцялёва Вiцебскага раёна ў адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне вiцебскiх гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта;

1.2. вёскi Бяленiца, Зялёнка i Лепель Лепельскага раёна ў адмiнiстрацыйнае падпарадкаванне лепельскiх гарадскiх Савета дэпутатаў i выканаўчага камiтэта;

2. Змянiць межы:

2.1. горада Вiцебска i Вiцебскага раёна, уключыўшы ў гарадскую мяжу горада Вiцебска размешчаныя ў Вiцебскiм раёне зямельныя ўчасткi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых юрыдычных асоб i грамадзян агульнай плошчай 602,7658 гектара згодна з дадаткамi 1 i 2, землi агульнага карыстання сельскiх населеных пунктаў плошчай 69,313 гектара, а таксама землi запасу плошчай 1,67 гектара;

2.2. горада Лепеля i Лепельскага раёна, уключыўшы ў гарадскую мяжу горада Лепеля размешчаныя ў Лепельскiм раёне зямельныя ўчасткi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых юрыдычных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i грамадзян агульнай плошчай 688,4771 гектара згодна з дадаткамi 3 i 4, землi агульнага карыстання сельскiх населеных пунктаў плошчай 31,59 гектара, а таксама землi запасу плошчай 22,1578 гектара.

3. Вiцебскiм гарвыканкаму i райвыканкаму, Лепельскаму гарвыканкаму, Камiтэту па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць меры па рэалiзацыi гэтага Указа.

4. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласцi на Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

5. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка.

6 жнiўня 2004 г., г.Мiнск.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАКУМЕНТЫ

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

36,6

ЖЫЦЦЁ

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

У блiжэйшы час росту цэн на палiва ў рэспублiцы не прадбачыцца
БПМ наблiзiўся да 130 тысяч
У сталiцы пачнецца будаўнiцтва метро на Паўднёвы Захад
14 жнiўня ў большасцi раёнаў Беларусi чакаюцца моцныя лiўнi
Нiжэйшая скорасць — менш праблем!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандру Лукашэнку даложана аб гатоўнасцi беларускiх спартсменаў да Алiмпiяды-2004
Прэзiдэнт Беларусi абмеркаваў з Васiлём Стражавым стратэгiю развiцця БДУ i яго ролю ў сiстэме вышэйшай адукацыi
Прэзiдэнт Беларусi даручыў Васiлю Далгалёву актывiзаваць намаганнi па далейшаму павелiчэнню беларуска-расiйскага тавараабароту
Знiзiць беспрацоўе да ўзроўню 2 працэнтаў
Убрана трэць плошчаў

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
Больш за ўсё заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп па збору подпiсаў — у Мiнcку
За апошнi год узровень матэрыяльнай забяспечанасцi насельнiцтва павысiўся, — сведчаць вынiкi сацыялагiчнага апытання

  ДАКУМЕНТЫ

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 382

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Дапамога з «фiльтрам»

  ПЫТАЛЬНIК

Не хоча? Прымусяць
Калi б сын быў уласнiкам дома...

  36,6

«Жаночая» навука ствараецца мужчынамi

  ЖЫЦЦЁ

«Гомсельмаш» даручэнне выконвае
Рамонт i дызайн: натуральныя i штучныя матэрыялы

  АДУКАЦЫЯ

Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Пешаходы сталi ахвярамi п’янага вадзiцеля
Уцякач быў спынены стрэламi
Раскрыта яшчэ адно цяжкае злачынства
Выручка — у даход дзяржавы
Са смяротным зыходам
Дырэктар ТАА паранiў капiтана мiлiцыi
Раўнiвец пастраляў з пiсталета людзей...
«Дуэль» па-лельчыцку. З-за венiка

  РЭШТА

Песня вечаровая
POST factum
Коладзённiк

  СПОРТ

«Не працай адзiнай...»
Мiнскiя дынамаўцы працягваюць гонку за золатам

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу