Каб цяпло не грэла неба
РЭЗЕРВЫ ЭКАНОМII
Рацыянальнае выкарыстанне энергii (цеплавой i электрычнай) для мясцовых улад сёння — адна з першасных задач. Што робiцца ў Шчучынскiм раёне «МС» расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр ВАСЬКО:— Нашаму раёну трэба на 9 працэнтаў скарацiць аб’ёмы энергапрадукцыi ў параўнаннi з леташнiмi. За першыя 6 месяцаў гэтага года мэтавы паказчык энергазберажэння ў раёне склаў мiнус 15,97 працэнта, што, безумоўна, вельмi прыемна. Рэалiзуецца праграма па пераводу газавых кацельняў на дровы, прадукты дрэваапрацоўкi i торфабрыкету. На балансе раённага ўнiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi 32 кацельнi. 14 з iх пакуль што працуюць на прыродным газе. Сёлета запланавалi перавесцi 2 кацельнi (у гарадскiм пасёлку Жалудок) на забеспячэнне мясцовым палiвам. Тое ж датычыцца i кацельнi хлебазавода райспажыўтаварыства. Кацельнi, якiя працуюць на дровах, мы забяспечваем закрытымi механiзаванымi складамi для палiва — што сухое палена кiнуць у печ, а што сырое, рознiца вялiкая. Гэта таксама дае адчувальны эфект. Пiльнай увагi заслугоўваюць воданапорныя вежы, якiя часта працякаюць. У кароўнiках, цялятнiках выкарыстоўваюць электраводанагравальнiкi. Iмкнёмся замянiць энергаёмiстае абсталяванне на менш затратнае. Ужо ў маi была распрацавана праграма падрыхтоўкi дамоў i кацельняў да зiмы, якая прадугледжвае ўцяпленне будынкаў, замену вокнаў i г.д. Што датычыцца вулiчнага асвятлення, у нас сацыяльныя стандарты выконваюцца. У раёне 435 сельскiх населеных пунктаў (акрамя 2 пасёлкаў i горада). Абслугоўваюць нас РЭС, з якiмі кожны сельвыканкам заключыў адпаведны дагавор. Пакуль што яшчэ не ва ўсiх месцах у нас стаяць новыя энергазберагальныя лiхтары, аднак, спадзяюся, РЭС з гэтым разбяруцца. Эканомныя свяцiльнiкi мы ўкараняем i ў школах, i ў клубных установах. У многiх вёсках яшчэ ёсць фотарэле старога ўзору. Мы патроху збiраемся iх замяняць на рэле часу. I яшчэ вось пра што скажу — сёння старшыня сельвыканкама павiнен сам узбiрацца на слуп, да электрашчыта, i здымаць паказаннi электралiчыльнiка. Старшыням гэта не вельмi зручна, асаблiва жанчынам. Неяк выкручваюцца, падключаюць iншых людзей, у асобных вёсках гэтую справу робяць старасты. Мы паставiлi задачу перад раённымi электрасеткамi — замянiць старыя электралiчыльнiкi на новыя, якiя ўстанаўлiваюцца вельмi нiзка над зямлёй. Тады праблем не будзе. За выкарыстаную электраэнергiю стараемся разлiчвацца своечасова. На 31 лiпеня разлiчылiся на 99,4 працэнта. Грошы патрэбны ўсiм, таму мы сваiмi сiламi намагаемся зберагчы электраэнергiю. Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА |