Беларуская Газета / Belarusian General DailyУ Мiнску: 08:52:25 | Нядзеля | 05.09.2010 
ЗВЯЗДА - Беларуская газета 20 (25885) АРХIЎ
31 студзеня 2007г. серада
Выдаецца з 1917 года
08/08/2007
Удзень: 26 32
Уначы: 15 20
  ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА / УЛАДА I ГРАМАДСТВА

Экскурсаводы пройдуць абавязковую акрэдытацыю

Восенню гэтага года ўсе экскурсаводы i гiды-перакладчычкi, якiя працуюць у сферы турызму, пройдуць абавязковую акрэдытацыю, паводле вынiкаў якой будзе складзены нацыянальны рэестр прафесiяналаў па гэтых спецыяльнасцях. Той, хто акрэдытацыю не атрымае, не будзе мець права праводзiць экскурсii.

Як расказаў «Звяздзе» дырэктар дэпартамента па турызму Мiнiстэрства спорту i турызму Вiктар Янкавенка, летась на развiццё турыстычнай сферы было засвоена 200 мiльярдаў рублёў. Гэта прынесла свае вынiкi, прыбыткi ад унутранага турызму павялiчылiся ў некалькi разоў.

Разам з тым усё залежыць ад развiцця мясцовага i агратурызму. Вiктар Янкавенка падкрэслiў, што ў кожным раённым цэнтры, у кожным горадзе Беларусi трэба стварыць арганiзацыю, якая займалася б аказаннем турыстычных паслуг у маштабе сваёй мясцовасцi. «У сельскiх раёнах краiны таксама няшмат сваiх тураператараў, i гэта дрэнна адбiваецца на атрыманне прыбыткаў, — сцвярджае спецыялiст. — Трэба, каб госць, якi завiтаў у любую кропку краiны, ведаў, якiя экскурсiйныя маршруты яму там прапаноўваюць, i — адразу ж — куды можна звярнуцца па турыстычныя паслугi. Развiваць мясцовы турызм трэба не толькi аддзелам па спорту i турызму абласных i раённых выканкамаў. Усе галiновыя ведамствы нашай краiны ўжо далучылiся да гэтай дзейнасцi, i ў будучым трэба яе працягваць».

На Мiншчыне засталiся толькi тры раёны, дзе яшчэ няма ўласных тур-аператараў, якiя б аказвалi турыстычныя i экскурсiйныя паслугi ў межах уласнага рэгiёна. Мiнскай вобласцi больш складана, чым iншым — пад бокам знаходзiцца сталiца, якая «адцягвае» на сябе i клiентаў, i, адпаведна, прыбытак. Амаль усе ўдзельнiкi семiнара-нарады па пытаннях развiцця турыстычнай галiны ў Мiнскай вобласцi ў 2007 годзе адзначылi, што перш-наперш увагу трэба звярнуць на абслугоўванне людзей. Персанал у гасцiнiцах, кафэ, рэстаранах павiнен быць не проста лагодны да наведвальнiкаў, а паслужлiвы, уважлiвы. Таму, паводле слоў прадстаўнiкоў «Нацыянальнага агенцтва па турызму», надышла неабходнасць уводзiць абавязковую сертыфiкацыю гасцiнiчных паслуг, i да гэтага ўжо зараз трэба рыхтавацца ўсiм, хто мае дачынене да гэтай галiны турыстычнай дзейнасцi.

— Пры ўездзе ў кожны раён, горад на аўтамабiльнай трасе будуць размешчаны прыдарожныя знакi i карта-схема тэрыторыi, iнфармацыя наконт усiх гiстарычных i славутых месцаў, турыстычных аб’ектаў. На гэтыя i iншыя мэты з бюджэту Мiнскай вобласцi ў кожны раён выдаткавана па 10—15 мiльёнаў рублёў, — адзначыла намеснiк начальнiка ўпраўлення фiзiчнай культуры, спорту i турызму Алена Брок.

Патрабаваннi прад’яўляюцца i да турыстычных маршрутаў. Зараз агляд мясцiн будзе больш цiкавым, у склад экскурсiй увойдуць новыя аб’екты. Накiрункi, iдэi для развiцця турызму на Мiншчыне распрацоўвае кожны раён. Агратурызм таксама набудзе больш удасканалы выгляд. У вобласцi ўжо створаны 47 сядзiб, што значна больш у параўнаннi з iншымi абласцямi. Зараз iдзе праца над прыцягненнем новых iнвестараў, у тым лiку i з замежных краiн. Вiктар Янкавенка адзначыў, што выдзяленне экскурсiйных паслуг як асобнага вiду турыстычнай дзейнасцi (чаго раней не было) мае вялiкi патэнцыял.

Дзмiтрый АЛЬФЕР.


  АСНОЎНЫЯ РУБРЫКI
ГАЛОЎНАЯ СТАРОНКА

РОЗГАЛАС

АФIЦЫЙНА

УЛАДА I ГРАМАДСТВА

ДАСЛОЎНА

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

ПЫТАЛЬНIК

У СВЕЦЕ

36,6

ЖЫЦЦЁ

ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

АДУКАЦЫЯ

КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

РЭШТА

СПОРТ

АРХIЎ

ТЭМАТЫЧНЫ ПОШУК


  АРХIЎ НУМАРОЎ

верасень 2010
пн аў ср чц пт сб нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      


  РОЗГАЛАС

Нацбанк: крок насустрач укладчыкам...
Чакаюцца маразы да 20 градусаў
Усе — на лёд!

  АФIЦЫЙНА

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Беларусь не адыдзе ад векавога курсу адносна Расii»
Беларусь зацiкаўлена ў пашырэннi эканамiчнага супрацоўнiцтва з Венгрыяй

  УЛАДА I ГРАМАДСТВА

У Беларусi ў 2007 годзе плануецца стварыць 253 аграгарадкi
Работа над мiлiцэйскiмi памылкамi
«Пазыка». Мiнус... сацыяльныя правы?
Экскурсаводы пройдуць абавязковую акрэдытацыю
Рубiльнiк — апошнi аргумент
Вясковыя прывiлеi
Пачуць кожнага

  ДАСЛОЎНА

Генадзь ЗЮГАНАЎ: «Пуцiну вельмi нявыгадная сiтуацыя з пастаўкамi газу i нафты ў Беларусь»
Беларускiя прадпрыемствы могуць знiзiць энергаскладальнiк у сабекошце прадукцыi на 10—15 працэнтаў
Рост заработнай платы павiнен быць супастаўны з ростам прадукцыйнасцi працы

  З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Вiктар ВОЛКАЎ: «правiлы дарожнага руху напiсаны крывёю»

  ПЫТАЛЬНIК

Права на долю
Сёлета будзе надрукавана першая частка Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi

  У СВЕЦЕ

Хроніка апошніх падзей

  36,6

Здароўе дзяцей — люстэрка здароўя бацькоў
Такая зараз мода!
«Кiраўнiк, якi вядзе здаровы лад жыцця, — каласальны прыклад для падначаленых»
Малыя чыгуначныя алiмпiйскiя гульнi
Графiк «гарачай» тэлефоннай лiнii ўпраўлення аховы здароўя Мiнаблвыканкама (220-20-25)
Суперсучасны ўльтрагукавы сканер устаноўлены ў Мiнскiм абласным раддоме
Камянi ў жоўцевым пузыры? Харчуемся правiльна
Сiндром «сухога вока» правакуецца сучаснымі зрокавымi перагрузкамi
Шчасце — унутры чалавека

  ЖЫЦЦЁ

У агракамбiнаце «Ждановiчы» матэрыяльна заахвочваюцца сем’i работнiкаў за нараджэнне дзяцей
Экалогія: дбаць пра бяспеку
«Паветраныя брамы» краiны адкрыты для новых авiяперавозчыкаў
Чым парадуе нас «Беларуская энцыклапедыя»?
Прытулак на час

  ЧЫТАЧ — ГАЗЕТА

Падатковая льгота прадастаўляецца бацькам, а не сыну
Курс роднай цi «другаснай»?
Эхакардыяграфiя: платная цi бясплатная?

  АДУКАЦЫЯ

«Энцыклапедыя» для абiтурыентаў

  КРЫМІНАЛ, ЗДАРЭННІ

Гарэў лён...
Эксплуатаваў суайчыннiкаў
Зазiрнулi ў хату
Жыццё — пад пагрозай затаплення

  РЭШТА

КУБАК
Аўтааматар

  СПОРТ

Юнiёры штампуюць медалi
У чыноўнiкаў — спартыўна-творчы марафон

Надежный хостинг от Pixelhead
Copyright © 2000-2002 Zvyazda
E-mail: info@zvyazda.minsk.by
Дызайн - Антон Грэковiч
Праграмiраванне - Дзянiс Пазнякоу