Мiнiстэрства iнфармацыi папярэджвае палiграфпрадпрыемствы аб адказнасцi за распаўсюджванне чорнага пiяра падчас выбарчай кампанii
«Кiраўнiкi дзяржаўных друкарняў усiх узроўняў праiнструктаваныя аб павышэннi пiльнасцi. Яны не павiнны паддавацца на лёгкiя грошы i друкаваць кампрамат», — заявiў у iнтэрв’ю «IНТЭРФАКСУ» мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр Русакевiч. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што «кiраўнiкi друкарняў, падпарадкаваных Мiнiнфарму, менавiта так i будуць рабiць». «Што датычыцца тых, якiя не падпарадкаваны, яны ведаюць меру сваёй адказнасцi. Мы нядаўна правялi лiцэнзаванне палiграфiчных арганiзацый. Калi патрабаваннi закона будуць парушаны, мы будзем прымаць меры ў адпаведнасцi з законам — бескампрамiсна i жорстка», — падкрэслiў мiнiстр. СМI, на думку У. Русакевiча, «з’яўляюцца адным з самых магутных i важных рычагоў выбарчай кампанii». Менавiта таму, лiчыць мiнiстр, СМI будуць спрабаваць выкарыстаць у несумленнай канкурэнтнай барацьбе. «Ёсць людзi, якiя з адкрытым забралам iдуць да народа, расказваюць пра свае планы, перакананнi, працуюць з людзьмi. Iншыя — працуюць у кабiнетах, лiчаць за лепшае зарабляць галасы, не пераконваючы выбаршчыка, а зневажаючы свайго канкурэнта. Кожны выбiрае свой шлях у выбарчай кампанii», — заўважыў мiнiстр.
|