Вы здесь

Вухуцік. Васільвася


“Ву-ху-у-у!”. Менавіта так павітаўся б з вамі адзін з галоўных герояў кнігі пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Вухуцiк i Васiльвася – гэта фантастычныя iстоты, якiя трапiлi на Зямлю з космасу праз сапраўдны магiчны партал. Разумныя стварэнні хутка “асвоіліся” на нашай планеце: вывучылі беларускую мову, пакаштавалі маннай кашы і дранікаў са смятанкаю, паглядзелі, як у школе праходзяць урокі і пралятаюць перапынкі... Прыстасавацца да паўсядзённасці ім дапамагалі звычайныя “некасмічныя” дзяўчынка Улада і хлопчык Максім.

Дарэчы, выданне незвычайнае, бо складаецца з дзвюх казачных частак: адна гiсторыя напiсана для дзяўчынак, другая – для хлопчыкаў, але нiхто не забараняе чытаць “чужую” казку. А яшчэ ў кнiзе дзяцей чакае... вандрульня! Што гэта за “фрукт” такi i як з яго дапамогай весела правесцi час – адказ шукайце ў кнiзе!

__________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20).

Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах:

+375 17 271 12 94
+375 17 271 79 65

Выбор редакции

Общество

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

Более 100 предприятий предложили вакансии в столице

А вместе с ними обучение, соцпакет и даже жилье.

Общество

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

Открылась туристическая выставка-ярмарка «Отдых-2024»

«Мы заинтересованы, чтобы к нам приезжали».

Экономика

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Торф, сапропель и минеральная вода: каковы перспективы использования природных богатств нашей страны?

Беларусь — один из мировых лидеров в области добычи и глубокой переработки торфа.