Лагойскі Дом рамёстваў, які створаны для адраджэння і захавання мясцовых промыслаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — ганчарства, саломапляцення, лепкі з гліны і ткацтва паясоў, гэтымі днямі «перакваліфікаваўся» на выраб засцерагальных масак для ўстаноў культуры горада.
— І наш Дом рамёстваў, і іншыя ўстановы культуры працягваюць працаваць, прымаюць і дарослых наведвальнікаў, і дзяцей — чытачоў, гледачоў, удзельнікаў майстар-класаў. Каб засцерагчыся ад непажаданага віруса, мы прапаноўваем жыхарам выкарыстоўваць маскі, — тлумачыць дырэктар установы Кацярына Мароз (на фота злева). — Гэта наш сціплы, але важны ўнёсак у агульную справу ў няпросты час.
Метадыст-майстар па ручной народнай вышыўцы Наталля Марцінкевіч з задавальненнем пераключылася на электрычную швейную машынку, каб прыняць удзел у карыснай справе.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya