Шмат гадоў актыўна выступае на гарадскіх, раённых і міжрэгіянальных святах, фестывалях і конкурсах ансамбль «Мазырскія гармонікі» з горада над Прыцяццю. Сёлета калектыў, які базіруецца ў мясцовым доме культуры «Будаўнік», удзельнічаў адразу ў дзвюх значных канцэртна-фестывальных імпрэзах пад назвай «Іграй, гармонік». Цяпер музыканты рыхтуюцца да выступленняў на выбарчых участках горада, падбіраюць рэпертуар на калядныя святы.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[2] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya