ГIСТОРЫЯ
"Звязда", штодзённая грамадска-палiтычная беларуская газета.
Заснавальнiкi - Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Палата
прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Газета асвятляе пытаннi i праблемы грамадска-палiтычнага, сацыяльна-эканамiчнага
i культурнага жыцця Беларусi, дзейнасць праваахоўных органаў, парламента i ўрада
краiны, прафсаюзаў, партый i арганiзацый, мiжнароднае, фiзкультурна-спартыўнае
жыццё.
Гiстарычная даведка
Першы нумар выйшаў 27 лiпеня (9 жнiўня) 1917 у Мiнску на рускай мове. З 1925
газета друкуецца на беларускай i рускай мовах, са жнiўня 1927 - на беларускай
мове.
Спачатку выдавалася як орган Мiнскага камiтэта РСДРП(б). Арганiзатары i першыя
рэдактары В. Г. Кнорын, К. I. Ландар, А. Ф. Мяснiкоў, В. В. Фамiн, М. В. Фрунзе.
Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзiла пад iншымi назвамi: з 15(28).09
па 6(19).10.1917 "Молот"; з 8(21).10 па 29.10(11.11).1917 "Буревестник" - як орган
Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 выдаецца пад першапачатковай
назвай "Звезда". Спачатку рэзка крытыкавала пазiцыi Часовага ўрада, прапагандавала
праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавiцкiх з'ездаў, канферэнцый i пленумаў.
Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 асноўны iдэалагiчны i прапагандысцкi орган
бальшавiкоў. У сувязi з акупацыяй Беларусi немцамi з лютага 1918 выдавалася ў
Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога i Смаленскага губернскага камiтэтаў
РКП(б). Са снежня 1918 зноў у Мiнску. З пачатку сакавiка 1919 "Звязда" - орган
ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi, 1-19.04.1919 выходзiла ў Вiльнi, з 1.05 да 8.08.1919
- зноў у Мiнску. У час польскай акупацыi з восенi 1919 выдавалася ў Смаленску,
штотыднёвiк, з 8.08.1920 - у Мiнску.
У 1920-30-я гады асвятляла пытаннi калектывiзацыi, iндустрыялiзацыi, культурнага
будаўнiцтва праз уяўную дзейнасць камунiстычнай партыi.
У Вялiкую Айчынную вайну з'яўлялася баявым органам беларускага народа ў барацьбе
з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. Спачатку выходзiла ў Мiнску, потым у Магiлёве
i Гомелi (да 13.08.1941).
У маi-вераснi 1942 выпускалася нелегальна як орган Мiнскага падпольнага камiтэта
КП(б)Б; выйшлi 4 нумары. Рэдактары У. С. Амельянюк (№ 1), У. К. Нiкiфараў (№ 2-4).
З 27.01.1943 да 1.07.1944 выдавалася як орган ЦК КП(б)Б i Мiнскага абкома КП(б)Б
у зоне дыслакацыi партызанскiх злучэнняў на Мiншчыне, выйшлi 93 нумары (у студзенi
1943 - лютым 1944 рэдактар М. П. Барашкаў).
З 10.7.1944 выдаецца ў Мiнску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета i Савета
Мiнiстраў БССР.
Бiяграфiя "Звязды" на старонках газеты |