Вы здесь

Пад чароўным шкельцам


Аўтар гэтага зборніка вершаў ёміста апісала сябе некалькімі сказамі: “Захапляецца жывапісам, музыкай ды міфалогіяй. Любіць трапляць у “памежнае становішча”, падарожнічаць і спрачацца з цікавымі людзьмі. Не губляе надзею стаць такой, як марыла ў дзяцінстве”. Ужо пасля гэтай лаканічнай характарыстыкі можна “западозрыць”, што дэбютная кніга маладой паэткі ткая ж небанальная, як і яна сама. На старонках зборніка чытачы знойдуць як спавядальную, інтымную лірыку, так і філасофскія, постмадэрнісцкія творчыя пошукі. Тут ёсць асабістыя думкі і эмоцыі аўтара, выражаныя ў паэтычным слове, а таксама яе пераклады вершаў літаратараў розных краін: Эквадора, Непа­ла, Удмурціі, Туркменістана, Кітая. Святло і лёгкасць, смеласць і мужнасць перажыванняў, шчырасць і аголенасць пачуццяў магнетызуюц,  прыцягваюць да сабе такіх жа чуллівых і жывых натур з няспынным душэўным неспакоем, як і сама Юлія.

 

Жыць весела і лёгка,

Калі ты ёсць яшчэ «праектам чалавека».

Калі марыцца

Пасадзіць пальму,

Пабудаваць горад,

Разбіць сотні сэрцаў,

Знайсці матылька пад чароўным шкельцам.

Невыносна цяжка робіцца,

Калі зямля ўжо стамлёна дыхае пад нагамі.

Калі пальма ніяк не расце ў кадцы,

Горад рассыпаецца па цаглінцы

Ды аскепкі шкельца так глыбока ў сэрцы,

Што не бачыш танец

Запаветнага матылька.

Тады толькі і застаецца,

Што піць літрамі каву,

Папраўляць акуляры на пераноссі

Ды паўтараць як мантру:

«Уолту Дзіснэю паверыў толькі 301-ы крэдытор».

_______________________________________________________________________________________________________

Набыць гэтае выданне па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме “Звязда” (г. Мінск, вул. Захарава, 19, каб. № 20). Калі ў вас узнікнуць пытанні па кнігах, калі ласка, звяртайцеся ў Выдавецкі дом “Звязда” па тэлефонах: +375 17 288 12 94 +375 17 284 79 65

Выбор редакции

Общество

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

К купальному сезону подготовят 459 пляжей

Существуют строгие требования к местам для купания.

Экология

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Какой интерес у Беларуси у Южного полюса?

Антарктика, такая далёкая и близкая.

Общество

Командир ведет за собой

Командир ведет за собой

Пятикурсник Полоцкого государственного университета имени Е. Полоцкой был удостоен почетного звания «Человек года Витебщины — 2023».