Гэтымі днямі ў гандлёвым цэнтры Мінск Сіці Мол праходзіць Міжнародны фестываль катоў і кацянят «Вясновы фестываль катоў».
Гледачам, сярод якіх шмат дзяцей, арганізатары прадставілі больш за 100 катоў і кацянят 30 парод, у тым ліку рэдкія: Нарвежская лясная, Самалі, Бамбей, Егіпецкая Мау, Свяшчэнная Бірма, Рэгдолл, Амерыканская і Еўрапейская Бурмы, Курыльскі бобтэйл, Руская блакітная. З любімых і вядомых парод — Мэйн-куны, Сібірскія, Персідскія, Брытанскія кораткашэрсныя і даўгашэрсныя, Бенгальскія, Сфінксы, Скоціш фолды, Абісінскія.
Большасць удзельнікаў выставы — заводчыкі, для якіх удзел у фестывалі адначасова з’яўляецца магчымасцю атрымаць тытулы для сваіх грандыёзных прыгажуноў і прыгажунь. Бо дасведчаныя эксперты ацэньваюць катоў па знешнім выглядзе: бездакорнасці воўны, вачах, вушах, носе і падстрыжаных кіпціках, па уменні паводзіць сябе сярод шматлікіх гледачоў.У канцы кожнага выставачнага дня выбіраюцца і ўзнагароджваюцца лепшыя на думку экспертаў жывёлы.
Цяперашняя Міжнародная выстава кошак сабрала раскошных, знакамітых і тытулаваных жывёл з Беларусі і Расіі. Тут прадстаўлены каты і коткі, якія маюць тытул Чэмпіён свету, пераможцы сусветнага рэйтынгу сваіх парод сярод дарослых жывёл і кацянят, фіналісты Сусветных і кантынентальных выстаў.
Віктар ДРАЧОЎ
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
На этой неделе Тельцы будут просто незаменимы везде, где их знают.