Вы здесь

У Віцебску iдзе работа над стварэннем двух аб'ектаў для спартсменаў


На малой радзiме Шагала iдзе работа над стварэннем двух аб'ектаў, на якiх змогуць трэнiравацца i спартыўныя зоркi.


На гэтай пляцоўцы будзе футбольны манеж. Фота Алега Клімовіча

Спецыялiзаваная закрытая трэнiровачная арэна для фiгурыстаў будзе ўзведзена ў абласным цэнтры побач з ужо iснуючым лядовым палацам. Iнiцыятар будаўнiцтва — беларуска-чэшскае прадпрыемства. Запланавана здача пад ключ ужо ў 2021 годзе. Неабходнасць узвядзення «малодшага сабрата» прадыктавана жыццём — эксплуатацыйная нагрузка Вiцебскага лядовага палаца спорту, пабудаванага ў 1999-м, — у 1,7 разы большая за нарматыўную! Гэта стварае масу праблем. Напрыклад, бацькi маленькiх спартсменаў, якiя трэнiруюцца на каньках, расказвалi, што дзецям даводзiцца прачынацца лiтаральна ноччу, каб прыйсцi на свабодны лёд. I да позняга вечара на арэне нешта адбываецца. У дырэкцыi з сумам канстатуюць, што ў чарзе па трэнiроўкi тыя ж фiгурысты, хакеiсты, канькабежцы... Як паспець усiх задаволiць? Якасць лёду для некаторых вiдаў лядовага спорту — важная рэч, значыць, для яго падрыхтоўкi неабходны час. Ды яшчэ ж i гараджанам i гасцям горада трэба даць магчымасць пакатацца.

Таму новая лядовая пляцоўка вельмi неабходная! I будзе не проста каток па суседстве, а Цэнтр фiгурнага катання на каньках Наталлi Бесцям'янавай i Iгара Бобрына. Славутая пара ўжо не раз асабiста была ў Вiцебску з гэтай нагоды. Да Вiцебска блiжэй з Масквы, разумее легенда спорту. Па сутнасцi, у параўнаннi з мегаполiсамi гэта невялiкi гарадок. Яго аўра вабiць сваёй утульнасцю, прыцішаным рытмам жыцця, ды i багатай гiсторыяй. У планах — i запрашэнне вядомых фiгурыстаў для трэнiровак. У Маскве, калi каткi для профi закрываюцца на прафiлактыку, iм даводзiцца далёка лятаць — у Вiцебску ж з'явiцца магчымасць прымаць iх. Комплекс будзе ўнiкальны ва ўсiм былым СССР, сцвярджаюць легенды спорту. Прыблiзная сума яго будаўнiцтва эквiвалентная двум мiльёнам еўра, атрымана ад бiзнесу. Спартыўны аб'ект з iнтэлектуальнай начынкай стане цудоўным прыкладам дзяржаўнага-прыватнага партнёрства.

Што датычыцца крытага футбольнага манежа, то цiкава, што ён будзе паветраапорны. Такi ж ёсць у Гродне.

Вiцебск, мiж iншым, пакуль што адзiны абласны цэнтр, якi не мае манежа, дзе можна гуляць у футбол круглы год.

Трэба сказаць, што ён будуецца ў першую чаргу для патрэб дзiцячай-юнацкай спартыўнай школы. Спецыялiсты лiчаць, што ўжо 12-гадовыя павiнны як мага часцей трэнiравацца на стандартным футбольным полi. А што рабiць халоднай зiмой? Вось i здзяйсняюцца мары.

Вядома, i дарослыя таксама змогуць тут трэнiравацца. Для гульцоў у мяч з лiку прафесiяналаў новы стадыён, якi паўстане побач з Цэнтральным спартыўным комплексам на праспекце Генерала Люднiкава, таксама доўгачаканы.

Iснуючае футбольнае поле без даху, дарэчы, будзе аб'яднана з новабудоўляй пераходнай галерэяй. Гэта зручна яшчэ i таму, што ў комплексе старога стадыёна ёсць кавярня, гатэль, трэнiровачныя залы. Адпаведна, спадарожную iнфраструктуру для новага аб'екта ствараць не трэба.

На момант падрыхтоўкi артыкула будаўнiкi ўжо зрабiлi маналiтны фундамент, на iм — палатно для штучнага пакрыцця, ужо пачыналi работы па добраўпарадкаваннi прылеглай тэрыторыi, азеляненнi. Праблем з фiнансаваннем i будаўнiчымi матэрыяламi няма.

Аб'ект таксама, як i лядовы палац, стане будоўляй мiжнароднага ўзроўню. Беларусы падрыхтавалi пляцоўку для таго, каб спецыялiсты са Славенii зрабiлi надземную частку комплексу. Гарантыя яго надзейнай эксплуатацыi — трыццаць гадоў!

Iнвестыцыi ў спорт акупяцца з лiшкам. Як вядома, пры правiльным падыходзе паспяховая будучыня ствараецца ўжо сёння.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Название в газете: Для фiгурыстаў i футбалiстаў

Выбор редакции

Гороскоп

Восточный гороскоп на следующую неделю

Восточный гороскоп на следующую неделю

Львам придется повторять пройденное и исправлять ошибки.

Молодежь

Даниил Савеня: Музыка из моей жизни точно не уйдет, я живу ей

Даниил Савеня: Музыка из моей жизни точно не уйдет, я живу ей

Победитель «Фактар.by» — о детстве, музыке и популярности на шоу.