Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы фотакарэспандэнт «Звязды» Анатоль Кляшчук завітаў у сталічную гімназію № 14 — навучальную ўстанову, у якой усе прадметы выкладаюцца па-беларуску, тут выключны моўны асяродак.
З часу ўтварэння гэтай установы ў ёй пануе роднасная, амаль сямейная атмасфера, склаліся цікавыя традыцыі. Напрыклад, шматгадовы праект «Падарожжа Бусліка ў сям'ю». Учора тут прайшоў конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2020» для вучняў сярэдніх класаў, а сёння для вучняў, бацькоў і настаўнікаў адбудзецца дыктоўка. Перад заняткамі прайшла інтэрактыўная акцыя пад назвай «Смак роднай мовы» — гімназія сустракала настаўнікаў і вучняў цукеркамі, да якіх былі прымацаваны малюнкі і іх назвы — па-руску і па-беларуску.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.
«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.