Вы здесь

Памяць сэрца


Воін-інтэрнацыяналіст, адзін з першых кіраўнікоў афганскага руху ў нашай краіне Павел Шацько ўзначальвае арганізацыю ветэранаў вайны ў Афганістане пры Маскоўскім раёне Мінска. 15 лютага, наведваючы Востраў слёз, я заўсёды сустракаю гэтага, з сумнымі вачыма, мужчыну з баявым ордэнам на грудзях.


Павел Вадзімавіч, як і многія яго аднапалчане прыходзіць аддаць даніну памяці салдатам і афіцэрам, якія не вярнуліся з той неаб'яўленай вайны. Гэтую вайну Павел Вадзімавіч ведае, як ніхто іншы, бо не раз знаходзіўся пад агнём душманаў, страчваў сваіх саслужыўцаў. У пачатку 1983 года, пасля выканання чарговага задання, сам вяртаўся ў часць, але трапіў пад прыцэльны мінамётны агонь. Цяжкае раненне, страта рукі. Тады і вайна, і юнацтва для яго скончыліся. А да дэмабілізацыі заставалася ўсяго тры месяцы...


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

«Разам з бацькамі, жонкамі, дзецьмі салдат і афіцэраў, якія загінулі ў далёкім Афганістане, мы памятаем і смуткуем па сваіх земляках. Ганарымся мужнасцю і стойкасцю беларусаў, якія, праявіўшы гераізм і захаваўшы вернасць прысязе, сумленна выканалі свой воінскі абавязак», — гаворыцца ў звароце.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігадовы ўдзел у баявых дзеяннях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў на афганскай зямлі ўжо тады паказаў, наколькі вялікія могуць быць геапалітычныя амбіцыі асобных краін і як высока цэняцца мір, стабільнасць і бяспека. «Гэтыя ўрокі актуальныя і цяпер, калі ва ўмовах разрастання міжнароднага тэрарызму і экстрэмізму адной з галоўных задач для нашай маладой суверэннай краіны застаецца захаванне і ўмацаванне незалежнасці, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, што воіны-інтэрнацыяналісты і надалей будуць прыкладам адвагі і гонару для маладога пакалення абаронцаў нашай Радзімы».

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбор редакции

Спорт

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

«Даже через 40 лет семейной жизни романтика остается...»

Интервью с олимпийским чемпионом по фехтованию.

Здоровье

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Как весной аллергикам облегчить свою жизнь?

Несколько советов от врача-инфекциониста.