Як вядома, Маладзечна не азёрны і тым больш не марскі горад. Але жыхар гэтага мястэчка Яўген Сакалоў не першае дзесяцігоддзе «ходзіць» пад ветразямі.
Калісьці пачынаў з віндсерфінга, вучыўся і катаўся на Нарачы, Браславах, Мінскім моры, удзельнічаў у спаборніцтвах. Цяпер на ўзбраенні Яўгена іншы «карабель», які ў спрыяльнае надвор'е кліча яго на водныя прасторы. Днямі аматар кайсерфінга (катанне на кайце — вялізным паветраным змеі) Яўген Сакалоў чарговы раз наведаў Вілейскае вадасховішча, каб адчуць і ўтаймаваць стыхію вады і ветру.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Козерогам важно на этой неделе закончить неотложное дело, которое уже давно не дает покоя.
Мероприятие проводится на добровольной основе.