У мікрараёне Новая Баравая будуецца каталіцкі кляштар Святога Францыска. Учора, у перадвялікодны чацвер, у храме кляштара прайшла боская літургія ў памяць «Вячэры Госпада» з мыццём і цалаваннем ног. Правёў імшу і працягнуў двухтысячагадовую традыцыю «чыстага чацвярга» брат Алег Шэнда — кусташ беларускай Кустодыі Ордэна братоў меншых капуцынаў. Ва ўрачыстай літургіі прынялі ўдзел парафіяне — жыхары мінскіх мікрараёнаў Уручча і Новая Баравая.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Существуют строгие требования к местам для купания.