Жывёлавод з вёскі Княжыцы Шклоўскага раёна Аляксей Усікаў любіць не толькі коней (у яго іх тры), але таксама і тэхніку — машыны. Каб камфортней было дабірацца да фермы і на пашу, ён уласнаручна сабраў вось такі «конемабіль». У багажніку старой «Аўдзі» возіць плуг, у кабіне — магнітола, вентылятар, клаксон. Замест руля — лейцы. А яшчэ запальваюцца паваротнікі. Можна сказаць, усё — па апошнім слове тэхнікі.
Аляксей працуе на ферме болей за дзесяць гадоў, не раз атрымліваў падзякі за сваю работу ад кіраўніцтва гаспадаркі і раёна.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».