Вы здесь

Запас бяды не чыніць!


Тра­ды­цый­на во­сен­ню пра­хо­дзяць сель­ска­гас­па­дар­чыя кір­ма­шы вы­хад­но­га дня, дзе кож­ны змо­жа на­быць пра­дук­ты хар­ча­ван­ня па цэ­нах вы­твор­цаў. Сё­ле­та кір­ма­шо­вы се­зон па­чаў­ся 22—23 ве­рас­ня і за­вер­шыц­ца 4 ліс­та­па­да.


У ста­лі­цы вы­зна­ча­ны дзве га­лоў­ныя пля­цоў­кі — ка­ля спар­тыў­на­га комп­лек­су «Чы­жоў­ка-Арэ­на» і Па­ла­ца спор­ту. Тут сваю пра­дук­цыю прад­ста­вяць сель­гас­вы­твор­цы, фер­мер­скія (ся­лян­скія) гас­па­дар­кі, прад­пры­ем­ствы спа­жы­вец­ка­га та­ва­рыст­ва з усёй кра­і­ны. Акра­мя га­лоў­ных пля­цо­вак, у го­ра­дзе вы­дзе­ле­на 197 мес­цаў для што­дзён­на­га ганд­лю, дзе да­зво­ле­на пра­да­ваць пло­даага­род­нін­ную пра­дук­цыю, якую вы­рошч­ва­юць у гас­па­дар­ках і на пры­ват­ных пад­вор­ках.

Уся сель­ска­гас­па­дар­чая пра­дук­цыя бу­дзе рэа­лі­зоў­вац­ца па ніз­кіх цэ­нах. Па­куп­ні­кі так­са­ма змо­гуць на­быць хле­ба­бу­лач­ныя, кан­ды­тар­скія вы­ра­бы, кан­сер­вы, ма­лоч­ныя пра­дук­ты, мя­са, каў­бас­ныя вы­ра­бы, ры­бу, мёд.

Ве­тэ­ра­нам і ўдзель­ні­кам Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ін­ва­лі­дам І гру­пы, гра­ма­дзя­нам, ста­рэй­шым за 80 га­доў, ака­жуць да­па­мо­гу ў да­стаў­цы пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі да­до­му бяс­плат­на. Да­па­мо­гу ў па­груз­цы ака­жуць ак­ты­віс­ты БРСМ.

Ган­на ЗА­НКАВІЧ

Фо­та аў­та­ра

Выбор редакции