Месцам правядзення свята традыцыйна стала частка вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава. Аўтамабілісты ўвесь дзень маглі карыстацца сталічным грамадскім транспартам бясплатна, а вечарам усе жадаючыя далучыліся да велапрабегу па галоўным праспекце Мінска.
Перад гледачамі выступілі шмат вядомых творчых калектываў, сярод якіх тэатр "Інжэст".
Таксама можна было ўбачыць экстрым-выступ веласіпедыстаў.
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС падрыхтавала аўтамабіль-пярэкрут.
Дэвіз Сусветнага дня без аўтамабіля - "Горад як прастора для людзей, прастора для жыцця".
Упершыню акцыя прайшла ў Францыі ў 1998 годзе. Штогод 22 верасня да акцыі далучаюцца каля 35 краін свету.
У Беларусі Дзень без аўтамабіля праводзіцца з 2008 года.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.