Адметнасць сясцёр Ірыны ЦЯСЛЮК і Святланы ГЕРАСІМЧЫК не толькі ў тым, што яны блізняты. Абедзве яны яшчэ і заядлыя рыбачкі, таму свой адпачынак не ўяўляюць без вуды. Хоць адзін раз на дзень — ці з ранку, ці пад вечар — іх можна ўбачыць на беразе ракі Свольна, якая працякае паблізу вёскі Чарнавокі Верхнядзвінскага раёна, або ў невялікай лодцы на хуткай рачной плыні.
Сёстры нарадзіліся пад Заслаўем, а ў дарослым жыцці, як гэта часта бывае, лёс развёў па розных мясцінах: Ірына жыве ў сталіцы, Святлана перабралася на поўнач краіны, у край лясоў і азёр. Сустракаюцца зрэдку і толькі летам. Святлана навучыла сястру рыбацкім хітрасцям, і цяпер паміж імі ідзе негалоснае спаборніцтва: хто выцягне самую вялікую рыбіну.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.
Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?
Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.
Идентичность через наследство.