Славутасць Столінскага раёна — жыхар вёскі Цераблічы, самабытны разьбяр, прадстаўнік інсітнага мастацтва Беларусі Іван СУПРУНЧЫК, па-ранейшаму не выпускае з рук свой галоўны пэндзаль — сякеру.
Здаецца, мастак уганараваны самымі прэстыжнымі ўзнагародамі — прынамсі, ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне», і можна было б адпачываць, але адпачынак не для яго. За сваё доўгае творчае жыццё — а Іван Піліпавіч з маленства робіць драўляныя фігуры-скульптуры, ён ужо набыў і кананізаваў свой уласны творчы стыль. Але і ў свае семдзесят сем гадоў паляшук не спыняецца на дасягнутым. Ездзіць на фестывалі і кірмашы. Наступная творчая вандроўка разьбяра Івана — у суседнюю краіну Польшчу — паказваць сваё мастацтва і сваю Радзіму.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Успех зависит от соблюдения отраслевых регламентов и технологий.
«Императорский» туристический маршрут поможет развивать сельскую территорию.