Святар праваслаўнага храма Святога Ільі Прарока ў вёсцы Касынь Мінскага раёна іерэй Аляксей НАСЛЕДНІКАЎ не першы год прыязджае на вадасховішча Вяча, каб здзейсніць Вялікае асвячэнне вады ў гонар Святога Богаяўлення. Святары гавораць, што акунацца ў палонку на Вадохрышча зусім неабавязкова, але штогод асвячаюць такія месцы, дзе ў свята збіраюцца сотні людзей. Учора, напярэдадні вадохрышчанскага вечара, перад падрыхтаванай загадзя крыжападобнай палонкай айцец Аляксей апускаў крыж у сцюдзёную ваду і разам з матушкай Марынай чытаў малітву. А ўсё для таго, каб людзям, якія па-сапраўднаму вераць у цуд асвечанай вады, ствараць іарданскі — святочны — настрой.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Финалистка проекта «Академия талантов» на ОНТ — о творчестве и жизни.
Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.
Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?
Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.