Вы здесь

Школьны лес


У школе вёскі Германавічы Шаркаўшчынскага раёна ўжо 47 гадоў існуе сваё — школьнае — лясніцтва, якое падпарадкоўваецца Дзісенскаму лясгасу. Вучні-лесаводы дапамагаюць лясной гаспадарцы ў навядзенні парадку на лесасеках, абгароджваюць мурашнікі і вешаюць шпакоўні, удзельнічаюць у тыднях пасадкі лесу, іх запрашаюць дапамагаць на лясгасаўскім гадавальніку. Кіруе школьным лясніцтвам эколаг, настаўнік біялогіі Марына Фёдарава. А за ўзорную працу юных леснікоў Беларускае таварыства лесаводаў пашыла і перадало навучальнай установе дзесяць камплектаў параднай прафесійнай формы.


На здымку: школьныя лесаводы Лізавета Філіпёнак, Сняжана Кукуць, Ангеліна Чарняўская, Карына Мядзелец, Валерый Яворскі, Уладзіслаў Бондар і Валянцін Кукуць разам з настаўніцай Марынай Фёдаравай даследуюць стагадовыя дрэвы былога панскага парку.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбор редакции