Вы здесь

Таццянін дзень


Лёс, верагодней за ўсё, выбраў жыхарку вёскі Цыганкі Таццяну Дзянісаву-Берашэвіч для дапамогі састарэлым аднавяскоўцам не выпадкова.


У свой час не даў пакінуць малую радзіму, як рабілі яе равеснікі і аднакласнікі, потым спрыяў у працы ў сельскай гаспадарцы — была жывёлаводам, даіла кароў, пасля на пошце — дваццаць гадоў Таццяна адпрацавала ў паштовым аддзяленні. А цяпер яна, лічы, цэнтральная фігура для свайго і суседніх населеных пунктаў, бо сацыяльны работнік у невялікай вёсцы — вельмі запатрабаваная, патрэбная і своечасовая прафесія. Шэсць гадоў Таццяна шчыруе на сваёй чалавечнай пасадзе ў Сенненскім раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання.

Пад апекай Таццяны дзевяць чалавек — тры сям'і па два чалавекі і тры адзінокія жыхары. Не толькі ў Цыганках — даводзіцца ездзіць на веласіпедзе ў вёскі Бор і Гуліна.

Сям'я з вёскі Бор Сцяпан Іванавіч і Валянціна Сяргееўна Ляўко — былыя суседзі Таццяны. Цяпер дапамагае ім — носіць ваду, дровы, мые падлогу, купляе прадукты ў краме і лекі ў аптэцы. Яшчэ адзін падапечны Таццяны — Іван Гарнак. «Памятаю, як прынесла для яго першую пенсію, — успамінае жанчына. — Не думала тады, што буду яму дапамагаць». Іван Несцеравіч жыве адзінока, амаль страціў зрок. Сацыяльны работнік прыходзіць да яго два разы на тыдзень, гатуе ежу, прыбірае. Гэтак і з іншымі падапечнымі. «Але кожны дзень думаю пра іх, а на тэлефоннай сувязі — пастаянна», — прызнаецца Таццяна.

Пра тое, што Таццяна незаменны, патрэбны, і, галоўнае, свой чалавек, найлепш сведчыць тое, што землякі абралі яе старэйшынай ажно на пяць вёсак.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбор редакции

Общество

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Сегодня начинает работу ВНС в новом статусе

Почти тысяча двести человек соберутся, чтобы решать важнейшие вопросы развития страны.

Здароўе

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

В Национальный календарь планируют включить новые прививки

Как вакцины спасают жизни и чего может стоить их игнорирование?

Наука

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Насколько эффективно работает система интеллектуальной собственности?

Рассказал первый заместитель председателя Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь Денис Коржицкий.