Ужо сямнаццаць гадоў Лілія КАРАЛІНСКАЯ кожны дзень аб'язджае на веласіпедзе дзесяць-пятнаццаць кіламетраў, менавіта так сацыяльны работнік зможа наведаць сваіх падапечных. У сумцы — прадукты, хімікаты для апрацоўкі агарода, насенне, лекі, камунальныя плацяжы.
На папячэнні дэпутата сельскага Савета і старасты — пятнаццаць чалавек з вёсак Коскі, Крысава, Зосіна ў Дзяржынскім раёне. У «абавязковай» праграме — памераць ціск. І зазірнуць на агарод. У вёсцы для пажылых свая гаспадарка — аддушына. Вось і Тамара Леанардаўна Навіцкая не ўяўляе сваё жыццё без градак. «Нават не хварэе, пакуль ураджай вырошчвае ды збірае», — усміхаецца Лілія Пятроўна. І спрытна бяжыць дапамагаць.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ
Выбор саженца для садовода — тот момент, значимость которого сложно переоценить.
Концерт для детей и молодежи, пластический спектакль Егора Дружинина и «Рок-панорама».