Апошнiя навiны
Лукашэнка: развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Палесціны садзейнічаюць дружалюбныя сувязі паміж імі
Свежая агародніна — у прыярытэце, кансервацыя — дадатак. Мінсельгасхарч аб фарміраванні прадуктовага рынку Беларусі
Арганізацыі ЖКГ Беларусі ўжо нарыхтавалі 235,5 тыс. тон пясчана-саляной сумесі да зімовага сезона
Сёлета эканоміка працягвае развівацца па збалансаваным трэку
Па выніках дзесяці месяцаў беларуская эканоміка, у цэлым, адчувае сябе нядрэнна і ўпэўнена. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, валавы ўнутраны прадукт у студзені — кастрычніку вырас на 2,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пазітыўную дынаміку ўдалося забяспечыць перш-наперш за кошт захавання на высокім узроўні ўнутранага попыту, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг. У дадатную зону ўпэўнена выйшлі прамысловасць і інвестыцыі. Яны пакуль не забяспечваюць істотнага прыросту ВУП, але ўжо не цягнуць яго ўніз, як гэта было ў пачатку года. Магчыма, па некаторых макраэканамічных параметрах эканоміка рухаецца не настолькі хутка, як хацелася б і як меркавалася, але яна дэманструе ўстойлівасць і збалансаванасць, што на сённяшні дзень нават важней, чым імклівы рост.
«Прабрала да самага сэрца». Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» прадставілі ў Чэлябінску
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», які паказвае трагічную і гераічную гісторыю беларусаў у час Вялікай Айчыннай вайны, прадставілі жыхарам Чэлябінска. У гады суровых выпрабаванняў Паўднёвы Урал ператварыўся ў адзін з галоўных арсеналаў краіны, легендарны Танкаград. Сюды заводы эвакуіравалі літаральна «з колаў». Рабочыя, сярод якіх было шмат жанчын і падлеткаў, працавалі суткамі пад адкрытым небам у лютыя маразы, ствараючы знакамітыя танкі Т-34, цяжкія самаходкі і боепрыпасы. За свой уклад у Вялікую Перамогу ў 2020 годзе Чэлябінск атрымаў званне «Горад працоўнай доблесці». Паўднёваўральскія сем’і беражліва захоўваюць памяць аб тых гераічных днях, захоўваюць сямейныя архівы і перадаюць праўду аб вайне новым пакаленням. Што звязвае іх з беларусамі і як адклікаецца ў сэрцах чэлябінцаў агульная гісторыя, паведамляе БелТА.
Як у Мінску развіваюць сетку платных і перахопліваючых парковак
Да канца 2026 года плануецца, што ў Мінску будзе працаваць каля 105 платных парковак. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказаў дырэктар дзяржаўнай установы «Паркоўкі сталіцы» Міхаіл Філіпаў, паведамляе БелТА.
Голас Беларускага радыё і зорка сцэны. Народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч спаўняецца 90 гадоў
Актрысе тэатра і кіно, тэатральнаму рэжысёру, народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч спаўняецца 90 гадоў. Больш за 60 гадоў яе творчае жыццё было звязана з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, дзе яна стварыла дзясяткі сцэнічных вобразаў. Не менш значную частку яе творчай біяграфіі склала праца на радыё, дзякуючы якой артыстку называлі каралевай Беларускага радыё.
«МЛ Віцебск» зноў стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе
Футбалісты «МЛ Віцебск» другі год запар сталі чэмпіёнамі Беларусі, паведамляе БелТА.
Цяжкія часы: у Польшчы працягваецца паліўная інфляцыя, а на чарзе праблема рамонту рэгіянальных электрычак
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
МУС: затрыманы падазраваны ў разбойным нападзе на аддзяленне банка ў Магілёве
На працягу некалькіх сутак у кругласутачным рэжыме супрацоўнікамі аператыўнага штаба праводзіліся аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па затрыманні зламысніка, які здзейсніў 26 лістапада разбойны напад на адно з аддзяленняў банка ў абласным цэнтры. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
БЛОГІ
Выбар рэдакцыі
Медыягалерэя
Штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета
220013, г. Мiнск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А
8 (017) 311-17-41 прыёмная zviazda.by@gmail.com
"Звязда" - старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо больш за стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.
Сёння газета "Звязда" знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства - спектр тэм неабмежаваны.
- Савет Міністраў
- Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь






