Рекомендую прочитать

Жан Жэнэ. Рэмбрант

Жан Жэнэ. Рэмбрант

Кніга складаецца з трох артыкулаў, напісаных у 1950—1960-х гадах і прысвечаных Рэмбранту. Калісьці Жан Жэнэ, гэты enfant terrible французскай літаратуры, збіраўся напісаць пра геніяльнага галандскага мастака вялікую кнігу, але зігзагі лёсу не дазволілі планам ажыццявіцца. Нягледзячы на невялікі аб’ём тэкстаў, іх глыбіня, нестандартнасць думак аўтара і характэрная для яго вытанчаная манера пісьма прымушаюць пашкадаваць аб тым, што яны так і не выраслі ў кнігу. Верагодна, гэта адна з лепшых кніг пра Рэмбранта з ліку тых, што даступныя цяпер нашаму чытачу. Кірыл Мяцеліца

Читать дальше
Аляксандр Надсан. Выбранае

Аляксандр Надсан. Выбранае

Cкрынка кнiг пра дзеячаў беларускай дыяспары даўно ператварылася ў куфар. Вось толькі адна з каштоўнасцей гэтага скарбу. Тут — яго тэксты, пераклады і тэксты пра яго. Мабыць, адна з апошніх яго кніг, выдадзеных у Беларусі. Для мяне артыкулы з гэтай кнігі нібыта падручнік: i па гісторыі беларускай літаратуры, і па гісторыі грэка-каталіцкага руху. А яшчэ —духоўны «пасілак», пададзены праз казанні, пасланні ці разважанні, якія ў айца Аляксандра заўсёды адлюстроўвалі не толькі тэалагічныя праўды, але і гарачую любоў да Радзімы і беларусаў. Мне здаецца, для студэнтаў- гуманітарыяў гэта не проста кніга, а кніга-мёд! Вельмі раю для цытат у навуковыя артыкулы! Аксана Ючкавіч

Читать дальше
Э. Рэзерфорд. Лондан

Э. Рэзерфорд. Лондан

Складана ўявіць, што некалі ў Мінску не хадзілі трамваі. Калісьці тут не было ўсялякіх прыгожых ці пачварных шыльдаў. Не было напамінаў пра вайну, бо не было яшчэ той самай вайны. Касцёлы, і цэрквы, і могілкі былі іншымі — такімі, якімі былі. А цяпер так. Так, як цяпер. Мінск вырас і нясе ў сабе тысячу год, жыццяў, гісторый. Магчыма, калі-небудзь хто-небудзь напіша біяграфію Мінска: пра яго дзяцінства, падлеткавы ўзрост, спрэчкі, каханні, памкненні. Не магу не думаць пра гэта пасля таго, як прачытаў «Лондан» Рэзерфорда. Тысяча гадоў — амаль тысяча старонак. Быццам дыван ствараецца ў нас на вачах. Казачны дыван. Які ідзе праз знаёмае і таемнае, лёсы вялікіх і маленькіх людзей. Гэта складана апісаць. Чытайце, каб пасля абавязкова скласці біяграфію свайго горада. Дзмітрый Шулюк

Читать дальше

Наши новые книги