Местное самоуправление
Чырвоная змена
Краiна здароўя
Свая справа
Твае Правы
Купi лепшае
Жырандоля
6
лютага 2008 г.
№ 23 (26136)
   Старая версiя      
|   RSS
Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспулікі Беларусь
комиссия таможенного союза
Міністэрства Iнфармацыі Рэспублікі Беларусь
Совет республики
Органы государственного управления
нацыянальны правы інтэрнэт-партал
Интернет- портал "МОЛОДЁЖ БЕЛАРУСИ"
Общенациональное телевидение
Белта
 

06 лютага 2008 года
№ 23 (26136)

РЭПАРЦЁР

Шчасце Быць

Літаратурная анкета "Звязды"

 

Леанiд Дранько-Майсюк, паэт

Шчасце Быць

1. Што можна назваць падзеяй у лiтаратурным жыццi краiны 2007 г.

Што запамiнаецца, тое i падзея. Запомнiўся трагiчны i разам з тым вельмi светлы па сваiм паэтычным харастве незвычайны верш Эдуарда Акулiна "Лён". Працытую гэты цудоўны твор цалкам, каб i чытачы "Звязды" пераканалiся, што беларуская паэзiя пабагацела на сапраўдны шэдэўр:

Мне прыснiлася сёння Доля,

запаветны, як Слова, сон.

Мы з Сысом у нябёсным полi

разам жалi блакiтны лён.

Разам жалi, ды раптам серпам

я адцяў галаву вужу,

i цярновыя слёзы свербам

разарвалi маю душу.

Я заплакаў з такiм адчаем

на якi толькi ў сненнi змог,

як па брату забiтым Каiн,

як Пiлат ля Хрыстовых ног...

I сказаў мне на гэта Толя:

— Плачаш, — значыць грахом жывеш...

Вуж скрываўлены ў белым полi —

гэта мой развiтальны верш.

I замоўк. I пайшоў няспешна,

аж пакуль мiж аблок не знiк.

Над вужом, над забiтым вершам

лён гайдаўся, як сiнi нiмб.

Запомнiўся таксама нарыс Вiктара Хурсiка "Трагедыя Крынак" у якiм нагадана пра жахлiвую праўду, паводле якое: "...мараль iснуе, пакуль не правiць страх".

Варта адзначыць эсэ Васiля Зуёнка "Гукаючы слова..." i эсэ Уладзiмiра Сiўчыкава "Мюнхгаўзенаў камень, або крыўская пiлiгрымка"  — творы адметныя дэфiцытным на сённяшнi час педагагiчным зместам.

Уладзiмiр Някляеў стварыў папулярныя бiяграфiчныя нарысы "Шлях" i "Праз лес, праз лёс" Гэтыя нарысы чытаюцца, нiбыта дэтэктыўныя раманы. Паэт выступiў, як не падобны на iншых даследчык жыцця i творчасцi Янкi Купалы i Якуба Коласа. I тут мая ацэнка супадае з вядомай мне ацэнкай iншых уважлiвых чытачоў (перш за ўсё, выкладчыкаў беларускай мовы i лiтаратуры): так арыгiнальна, так цiкава, так неспадзявана (!) пра нашых песняроў яшчэ нiхто не пiсаў...

Сваёй новай аповесцю "Шула — мегаполiс" Франц Сiўко прымусiў мяне горка ўздыхнуць: а гэта ж так, сапраўды, неабходна жыццё пражыць, каб зразумець простае — любiць трэба тых, хто нас любiць...

Лiчу прывабнай i мiстычную аповесць Людмiлы Рублеўскай "Ночы на Плябанскiх Млынах". Гэта чытанне для ўсiх, а перш за ўсё для тых, хто любiць гатычныя раманы i даўнiну свайго роднага Мiнска.

У нiзцы апавяданняў Сяргея Рублеўскага "У крыжовай прасторы" уразiла думка, што толькi "... вяртанне абяцае нам шчасце...", а таксама ж засталося ў душы i такое адкрыццё: "...у гарызантальным так шмат чалавечага i так мала Божага..."

Узрушыла мяне апавяданне Вячаслава Дубiнкi "Гэбельс" — мастацкi дакумент пра слуцкага селянiна-пакутнiка, якому з усiх свабод, абяцаных сталiнскай канстытуцыяй, гарантавана была толькi адна свабода — памерцi...

Завяршу свой сцiслы агляд аповесцю Вiктара Казько "Зазiрнуць у вочы свайму "я". Прозе
В. Казько ўласцiва пратакольная дакладнасць, хiрургiчны аналiз сучаснасцi, катэгарычная праўдзiвасць: "... Пэтэвэшнiк... з усяго прыгожага пiсьменства засвоiў толькi ад ранняга Антона Чэхантэ тое, што карась любiць, каб яго смажылi ў смятане. Засвоiў i хiхiкае, не трымаючы ў галаве, што той карась i ёсць ён сам — аматар распаленай патэльнi. I такiх карасёў у нас сёння развялося вагоны... У мяне ўражанне, што ўвогуле нашая культура, наш iнтэлект спынiлiся на пэтэвэшна-карасiнай стадыi..."

Пэтэвэшна-карасiная стадыя — гэта вельмi дакладна заўважана, асаблiва адносна таго, што пiша галоўны наш "сУчасьнiк" Хлопус.

2. Што з напiсанага за гэты год — Ваша асабiстая творчая вяршыня?

У 2004 годзе з’явiўся аб’ёмны том Барыса Пятровiча "Шчасце быць...", i вось ужо трэцi год я гэту кнiгу чытаю i перачытваю, смакую кожную старонку. Дзiвосная проза! Яна ўвесь час узбагачае мяне новым беларускiм зместам, нацыянальным розумам, навукаю, напрыклад, пра адзiноту. Божа мой, якая гэта неабвержная праўда, калi Барыс Пятровiч пiша, што "... Самая страшная адзiнота ў вясковай жанчыны, у якой рана памёр муж..."; якая гэта пераможная фiласофская дасведчанасць, калi пiсьменнiк пераконвае: "... Шчасце i адзiнота — несумяшчальныя. Адзiнокi можа быць шчаслiвым толькi, калi не ведае, што недзе ёсць iншыя людзi. Хрыстос у пустэльнi не быў адзiнокiм. Адам у раi да з’яўлення Евы не быў адзiнокiм. Што ёсць адзiнота, Ён зразумеў не тады, калi Яна з’явiлася, а калi Яна на хвiлю знiкла з вачэй. Адзiнота i ёсць пекла на зямлi. Адзiнота — шырокая рака, што паўстае раптам на тваiм шляху, i не абысцi яе, не пераплыць. Застаецца толькi чакаць Харона, якi перавязе цябе на другi бераг. Якiм жа адзiнокiм будзе апошнi чалавек на планеце Зямля!"

Кнiгу Барыса Пятровiча "Шчасце быць..." лiчу асабiстай творчай вяршыняй, бо гэта выдатная кнiга дапамагла мне напiсаць апавяданне "Анёлак i я".

3. Якой Вам бачыцца будучыня беларускай лiтаратуры?

Беларускай лiтаратуры наканавана Шчасце Быць!

 

 


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 


Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду да Br118-120 тыс. плануецца ў Беларусі з 1 лістапада [далей]


Памеры ўсіх відаў працоўных пенсій
у Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім
на 12,5 працэнта
 [далей]
[Чытаць усе]
 


Ежа, якая нас забівае  [далей]


На будаўнічы брак у Мінску можна паскардзіцца на гарачую лінію па нумары 227-51-28 [далей]
[Чытаць усе]
 
СКРАЛІ АЎТО І, ЛІЧЫ, ВЯРНУЛІ!
У Полацку асуджаны два злодзеі, якія скралі "Жыгулі" восьмай мадэлі [далей]
РЭЎНАСЦЬ — ХРАНІЧНАЯ ХВАРОБА?
З-за рэўнасці забіла дзвюх саперніц [далей]
[Чытаць усе]
 


ШКОЛА І МАГІЧНАЕ КОЛА Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку  [далей]


Міністр культуры просіць чытачоў "Звязды" падказваць ідэі
для дакументальных фільмаў
 [далей]


ШТО РАБІЦЬ З КРЫЗІСАМ
У БЕЛАРУСКАЙ СЯМ'І?
Беларусы сталі менш іграць вяселляў і нараджаць, як паказвае статыстыка. Пры гэтым сёлета статус "неспрыяльная" атрымалі 11,8 тыс. сем'яў. У чым жа прычына існавання такой з'явы ў нашай краіне? Якія яе наступствы і магчымыя вырашэнні?
 [далей]


"САМААДДАНАСЦЬ ПЕДАГОГАЎ НЕЛЬГА БЯСКОНЦА ЭКСПЛУАТАВАЦЬ"  [далей]
[Чытаць усе]
 


Шведскія таты могуць...
А беларускія?
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Запрашаем
да супрацоўніцтва!


Газета "Звязда" — гарантыя дзелавога поспеху
на беларускім рынку.
 [далей]

Zapraszamy do współpracy!

Gazeta „Zwiazda” —
gwarancją
handlowego sukcesu
na białoruskim rynku.
 [далей]

Wіr laden Sie zur Zusammenarbeit ein!

"Geografie der geschäftlichen Zusammenarbeit:
die Bundesrepublik Deutschland"
 [далей]

We invite you to cooperate!

The newspaper “Zvyazda”
is the guarantee of business success at the Byelorussian market
 [далей]

Приглашаем
к сотрудничеству!


География делового сотрудничества:
СНГ
 [далей]

We invite you to cooperate!

“The geography
of busіness cooperation: Аsia”
 [далей]
[Чытаць усе]
 

Пытанні і адказы «Звяздарыначкі»,
ВЫНІКІ І ПЕРАМОЖЦЫ

 [далей]

ВЫЗНАЧАЕМ
ПАДЗЕЮ ТЫДНЯ
ВЫЗНАЧАЕМ
АСОБУ ТЫДНЯ
 [далей]
[Чытаць усе]
 
— Прывітанне, кім працуеш?

— Электрыкам.

— І колькі атрымліваеш?

— А, ну гэта гледзячы які грунт...

***

Яшчэ ў пясочніцы ён махаў шуфлікам, адбіраў у іншых дзетак машынкі і выпрошваў цукеркі... А калі вырас — стаў даішнікам.

***

— Таварыш міліцыянер, хачу зрабіць заяву — у мяне жонка знікла!

— Якая?

— Ну такая... З перламутравымі гузікамі...

[далей]

 
 
Курсы замежных валют, устаноўленыя НБ РБ
з 31.07.2010 г. (для б/н разлікаў)
 
Долар ЗША
2974,00 руб.
Еўра
3883,75 руб
Рас. рубель
98,52 руб.
Укр. грыўня
376,79 руб.
 
 
RATING ALL.BY