Top.Mail.Ru
Прэзідэнт правёў сустрэчу з губернатарам Омскай вобласці

Прэзідэнт правёў сустрэчу з губернатарам Омскай вобласці

Працоўны тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі стартаваў з саюзнага парадку дня. У панядзелак кіраўнік дзяржавы прыняў у Палацы Незалежнасці губернатара Омскай вобласці Расіі Віталя Хацэнку, які з 22 па 24 лістапада наведвае нашу краіну з рабочым візітам. Падчас перагавораў з беларускім лідарам бакі намецілі канкрэтныя шляхі развіцця далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці

Падрабязнасці кадравага дня ў Палацы Незалежнасці

Яшчэ адным мерапрыемствам у графіку беларускага лідара сталі кадравыя назначэнні. Кіраўнік дзяржавы ўнёс змяненні ў складзе кіраўніцтва Саўміна, назначыў новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па Гродзенскай вобласці, а таксама ўзгадніў на пасаду першага намесніка Генеральнага сакратара СНД.

Апошнiя навiны

Сёлета эканоміка працягвае развівацца па збалансаваным трэку

Па выніках дзесяці месяцаў беларуская эканоміка, у цэлым, адчувае сябе нядрэнна і ўпэўнена. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, валавы ўнутраны прадукт у студзені — кастрычніку вырас на 2,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пазітыўную дынаміку ўдалося забяспечыць перш-наперш за кошт захавання на высокім узроўні ўнутранага попыту, сельскай гаспадаркі і сферы паслуг. У дадатную зону ўпэўнена выйшлі прамысловасць і інвестыцыі. Яны пакуль не забяспечваюць істотнага прыросту ВУП, але ўжо не цягнуць яго ўніз, як гэта было ў пачатку года. Магчыма, па некаторых макраэканамічных параметрах эканоміка рухаецца не настолькі хутка, як хацелася б і як меркавалася, але яна дэманструе ўстойлівасць і збалансаванасць, што на сённяшні дзень нават важней, чым імклівы рост.


У Віцебску з нагоды 30-годдзя Нацыянальнага сходу ўшаноўвалі членаў Савета Рэспублікі розных скліканняў

Роўна 30 гадоў таму, 24 лістапада 1996 года, у Беларусі адбыўся Рэспубліканскі рэферэндум. Тады народ прагаласаваў за ўступленне ў сілу новай рэдакцыі Канстытуцыі, якая ўзмацніла паўнамоцтвы Прэзідэнта, замацавала прэзідэнцкую форму кіравання, замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў заснаваны двухпалатны Нацыянальны сход (Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі), Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена 3 ліпеня. 

Як дзякуючы руплівасці адной даследчыцы нараджаўся акадэмічны музей

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН адкрылася выстаўка «Берагіні Беларусі», прысвечаная 100-годдзю мастацтвазнаўцы і заснавальніцы Музея старабеларускай культуры Вольгі Церашчатавай. 


Трылер на «Маякоўцы», разгромная перамога «Дынама» ў сталічным дэрбі, цяжкасці «МЛ». Як прайшоў перадапошні тур футбольнага чэмпіянату

У трох паралельных матчах сустракаліся прэтэндэнты на «золата». Усе тры перамаглі, адклаўшы адказ на галоўнае пытанне сезона на апошні тур. Але толькі мінскае «Дынама» не мела праблем у сталічным дэрбі з ФК «Мінск».


Навошта праводзяць скрынінг для нованароджаных?

Супрацоўнікі РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі праводзяць генетычны скрынінг, накіраваны на ранняе выяўленне рызык для здароўя жанчыны і дзіцяці. Мэта пілотнага праекта — выявіць распаўсюджанасць першасных імунадэфіцытаў (ПІД) сярод жанчын і нованароджаных Беларусі, каб у перспектыве наладзіць рэспубліканскую сістэму іх прафілактыкі.


Выбар рэдакцыі

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Як атрымаць страхавыя выплаты
285

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Як атрымаць страхавыя выплаты

21.11.2026 | 10:58
Многія не ведаюць пра тое, што ў Беларусі існуе магчымасць атрымаць страхавую кампенсацыю шкоды, прычыненай жыццю і (або) здароўю, у выпадку ДТЗ з дзікімі жывёламі. А гэта ж з'ява для Беларусі нярэдкая, асабліва ў перыяды сезоннай міграцыі жывёл. Пра тое, як працуе гэты механізм і якія памеры страхавых выплат, расказаў БелТА генеральны дырэктар Беларускага бюро па транспартным страхаванні Ігар Клепча.
чытаць далей
Аб правілах пераносу і кампенсацыі водпуску расказалі ў Мінпрацы
867

Аб правілах пераносу і кампенсацыі водпуску расказалі ў Мінпрацы

14.11.2026 | 10:05

Што рабіць, калі частка водпуску засталася нявыкарыстанай, паведамляе БелТА.

чытаць далей
Чым адрозніваецца дагавор рэнты ад дагавора дарэння, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці
1420

Чым адрозніваецца дагавор рэнты ад дагавора дарэння, растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці

07.11.2026 | 20:17

У чым розніца паміж дагаворам рэнты і дагаворам дарэння, паведамляе БелТА.

чытаць далей
Пра выданне arrow

220013, г. Мiнск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А

8 (017) 311-17-41 прыёмная    zviazda.by@gmail.com

"Звязда" - старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо больш за стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.

Сёння газета "Звязда" знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства - спектр тэм неабмежаваны.

    Заснавальнікі

  • Савет Міністраў
  • Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

    Штодзённы тыраж⁠

    Каля 20 000 асобнікаў

Аформіце падпіску на друкаванае выданне газеты "Звязда"

падпісацца
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю