Не пашчасціла з паступленнем у ВНУ? ...запасны аэрадром -- сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы днямі стала вядома, што падчас прыёмнай кампаніі будуць дзейнічаць дзве шкалы пераводу балаў ЦТ у дзесяцібальную шкалу ацэньвання: для тых, хто паступае ў ВНУ, і для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
[далей]
Якія цукеркі ды шакаладкі больш смачныя і танныя – беларускія ці імпартныя? Беларускія прадпрыемствы кандытарскай галіны маюць намеры пашыраць экспарт сваёй прадукцыі за межы краіны, а таксама абураюцца несправядлівасцю айчыннага гандлю, які аддае перавагу імпартным шакаладкам і цукеркам – пра гэта на прэс-канферэнцыі журналістам расказалі кіраўнікі вядучых кандытарскіх фабрык.[далей]
100 славутых прозвішчаў Беларусі АГІНСКІЯ Агінскія — старажытны магнацкі род герба "Агінец", прадстаўнікі якога, па сведчанні вучоных-гісторыкаў (А. Мяснікоў) сустракаюцца ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны яшчэ ў 8 стагоддзі.
[далей]
ЗАГАДКІ АДНАГО ВЯНЧАННЯ Сёлета спаўняецца 590 гадоў, як у Новагародку браў свой чацвёрты шлюб 70-гадовы кароль польскі і найвышэйшы князь літоўскі Ягайла з 17-гадовай князёўнай Соф'яй Гальшанскай
[далей]
ДА ВЕДАМА
Інфармацыя аб рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2013 год[далей]
Планаваць адпачынак вельмі лёгка. Начальнік кажа вам — калі, жонка — дзе.
***
Войска, салдаты на будоўлі. Сяржант убачыў, што навабранец возіць тачку, перавярнуўшы яе дагары нагамі.
— Вы што, з глузду з'ехалі, радавы? Вы пхаеце тачку дагары нагамі!
— Ці бачыце, таварыш сяржант, калі я вязу тачку нармальна, яны накладваюць у яе цэглу.
***
Маці пытаецца ў дачкі:
— Ты што плачаш? Пеця табе здраджвае?
— Калі б толькі Пеця!..
Самы страшны сон рыбака: яму сніцца, што ён памёр, а жонка прадае яго прынады па тых цэнах, якія ён ёй называў.
***
Дзеці — кветкі жыцця :)
Чатырохгадовае дзіця вярнулася ад бабулі з вёскі ў горад і, седзячы ў тралейбусе, бачыць, як чалавек перабягае дарогу ў неналежным месцы. Крычыць у акно:
— Куды, халера цябе бяры, па градках?!
***
Муж — гэта стварэнне, якое, вымыўшы талерку, глядзіць на жонку так, быццам прыбраў усю кватэру.
Ці згодны вы кахаць яе, засцерагаць ад праблем, захапляцца ёй, ушаноўваць яе мудрасць і талент?
— Развяжыце мяне!
***
Аб'ява. Шукаю сабе вечнае каханне на лета.
***
— Люся, не танцуй!
— Чаму?
— Ну не танцуй і ўсё!
— Ну чаму, такая песня выдатная!
— Люся, я цябе прашу, трымай руль!
— Дарагая, пагуляем у ролевыя гульні? Ты — прыбіральніца, а я сплю.
***
— А як адрозніць сапраўднага пчаляра, які прадае натуральны мёд, ад жуліка, які прадае пад выглядам мёду падфарбаваны цукровы сіроп?
— У жуліка твар хітры, а ў сапраўднага пчаляра — апухлы!
***
Добра разагрэты суп з фрыкадэлькамі можа ператварыцца ў тэфтэлі з гарнірам.
Падчас оперы на сцэну перад жаночым хорам выбегла мышка. Аглухлі дзве тысячы аматараў прыгожага.
***
— А што на закусь будзе?
— Ну-у, чырвоная рыба...
— О! Сёмга, стронга?
— Кілька ў тамаце!
***
Зрабіла дзве справы адначасова. Адкаркавала мінералку і вымыла клавіятуру.
У дзяцінстве замест камп'ютара і інтэрнэту ў мяне было дзяцінства.
***
— Я ўчора на вечарынцы пазнаёміўся з жанчынай. І мы неяк адразу перайшлі на "ты".
— Што, так адразу?
— Ага. Яна адразу мне сказала: "Ды ідзі ты".
***
Брытанскія навукоўцы высветлілі: да шлюбу ў нявесты ніколі не баліць галава, балець пачынае толькі пасля вяселля — значыць, шлюб наносіць непапраўную шкоду жаночаму здароўю!
Размаўляюць два бацькі:
— Ну, як зараз справы ў твайго жэўжыка ў школе?
— Ужо лепш. Але на бацькоўскія сходы хаджу пакуль пад чужым імем.
— Уяўляеш, мая тут надоечы нарабіла... Я на яе пакрыўдзіўся. Дык яна пакрыўдзілася на тое, што я на яе пакрыўдзіўся! Атрымліваецца, што мне нават пакрыўдзіцца нельга!
Раз ужо ў нас забаранілі прадаваць алкаголь з 23:00, дык няхай таксама забароняць продаж мучнога, шакаладу і марозіва з 18:00!
— Доктар, тры месяцы таму вы знайшлі ў мяне рэўматызм і сказалі пазбягаць сырасці.
— І з чым вы на гэты раз?
— Можна мне хоць на Новы год памыцца?
***
Пры крыку "Пас!" футбалісты "Шынніка" скідаюць карты.
***
— Пятровіч, ты не ў курсе, калі ў нас пост заканчваецца? Ну, каб можна было спакойна мяса есці.
— А ты што, яго не ясі?
— Ем, але неяк неспакойна...
Мама Максіма Галкіна вырасла на песнях яго жонкі.
***
Едзе неяк аўтаінструктар за рулём па горадзе, рух даволі шчыльны. Тут нейкая дама пачынае перастройвацца з раду ў рад без паваротнікаў, рэзка тузае туды-сюды аўто і г.д. Інструктар не вытрымаў, апускае шкло і крычыць:
— Дурніца! Хто цябе так ездзіць вучыў?!
— Вой, Алег Генадзевіч, добры дзень!
***
Напэўна, ты меў рацыю, я сапраўды дрэнна гатую... Учора наліла кату суп, дык ён яго панюхаў і стаў закопваць.
Калі ёсць жаданне, але няма магчымасці абнавіць свой гардэроб — памыйце белае з каляровым!
***
Муж — жонцы:
— Мілая, ты ў мяне такая прыгожая, ласкавая, гаспадарлівая!
— Сэксу сёння не будзе, я стамілася.
— Эгаістка няўдзячная! І боршч у цябе кіслы, і сама ты тоўстая!
***
"Ну і ну! У пятніцу мы так добра пасядзелі, а сёння з раніцы — ніякага пахмелля, і ўсе выхадныя наперадзе!" — цешылася Каця, яшчэ не падазраючы, што сёння ўжо аўторак.
ЦЫТАТА ДНЯ
Пётр РУДНІК, старшыня Магілёўскага аблвыканкама:
«Моладзі трэба даваць больш магчымасцяў для праяўлення ініцыятывы і рэалізацыі сваіх амбіцый. Няхай гэта будзе рэалізацыя нестандартных праектаў, напрыклад, па арганізацыі вытворчасці мёду, лекавых траў, авечкагадоўлі і іншых. Толькі так мы зможам атрымаць сапраўдных кіраўнікоў і гаспадароў на сваёй зямлі».[далей]