You are here

У Батанічным садзе зацвіла сакура


У Садзе прыгожаквітнеючых раслін у Цэнтральным батанічным сад НАН Беларусі зацвіла сакура. Знайсці дрэва нескладана, яно знаходзіцца непадалёк ад цэнтральнага ўвахода. А яшчэ арыенцірам можа паслужыць вялікая колькасць людзей, якія жадаюць зрабіць фотаздымкі з цудоўнымі ружовымі кветкамі.


Дарэчы, у батанічным садзе ёсць некалькі сакур, якія звычайна квітнеюць у розны час. Напрыклад, гэтае дрэва будзе цешыць сваёй прыгажосцю яшчэ да канца выходных.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара