Невыпадкова праект «Вогненныя вёскі. Нельга забыць (памяці спаленых фашыстамі паселішчаў прысвячаецца)» мы адкрылі ў Дзень народнага адзінства. Памяць — менавіта тое, што нябачнай, але вельмі моцнай сувяззю яднае, мацуе наш народ. Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны — святая для кожнага беларуса.
Спаленыя нацыстамі ў гады акупацыі населеныя пункты — наша агульная незагойная рана. Яна дагэтуль баліць, крываточыць. Выжыць у вогнішчы смерці, распаленым гітлераўцамі і іх памагатымі, удалося нямногім. Аднак выжылі. Для таго, каб расказаць нам, сучасным пакаленням беларусаў, што вайна — гэта трагедыя, што фашысты — забойцы, што гэты жах БОЛЬШ НІКОЛІ не павінен паўтарыцца.
Больш за 9300 вёсак і пасёлкаў (менавіта такую лічбу цяпер даюць даследчыкі) поўнасцю і часткова было сцёрта з геаграфічнай карты Беларусі. Большаць населеных пунктаў было спалена з людзьмі. Колькі з іх — назаўсёды, — не падлічана да гэтага часу (у мемарыяльным комплексе «Хатынь» увекавечана 186 вёсак, якія так і не адрадзіліся). У полымі загінулі цэлыя сем’і, дзеці, у тым ліку яшчэ ненароджаныя...
Мы не забыліся, колькі гора беларускаму народу прынеслі акупанты. Аб гэтым сведчаць тысячы помнікаў спаленым вёскам па ўсёй Беларусі. Дагледжаныя, са свежымі кветкамі — да іх ніколі не зарасце народная сцяжынка. На старонках «Звязды» — унікальныя факты, успаміны сведкаў тых жудасных падзей, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню. Наступныя пакаленні павінны ведаць, якой цаной беларускаму народу дасталася Перамога.
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
Васіль Максіменка адкрывае новыя факты аб зверствах фашыстаў у Чэрыкаўскім раёне.
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
У Чашніцкім раёне ў гады ВАВ было знішчана 187 вёсак.
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».
«Вогненныя вёскі. Нельга забыць».