Інстытут сацдаследаванняў Forsa па выніках апытання, праведзенага па заказе часопіса Stern і тэлерадыёкампаніі RTL, высветліў, што канцлер Германіі Ангела Меркель па папулярнасці сярод жыхароў краіны на 1% абганяе экс-кіраўніка Еўрапарламента, аднаго з кандыдатаў на пасаду канцлера Марціна Шульца.
Як сцвярджаюць аўтары даследавання, калі б прамыя выбары канцлера Германіі адбыліся зараз, то 38% жыхароў краіны прагаласавалі б за Меркель і 37% — за Шульца, перадае РІА «Навіны».
Такім чынам, за тыдзень рэйтынг Меркель вырас на 1%, падтрымка Шульца засталася на тым жа ўзроўні.
Выбары ў бундэстаг адбудуцца 24 верасня.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel
[3] https://zviazda.by/be/tags/marcin-shulc