Каля 500 чалавек на Гомельшчыне вызвалены ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год. Гэта лічба дакладная на 15 лютага, і яна пастаянна змяняецца ў бок павелічэння, адзначыў намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Дзмітрый Дайнэка.
Акрамя таго, у Гомельскай вобласці ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе вызвалены больш за 12 тысяч чалавек, якія пацвердзілі сваю адсутнасць на гэты перыяд у Беларусі. Яшчэ некалькі тысяч аналагічных заяў цяпер разглядаюцца.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dekret-no3