Кніжная выстаўка — гэта магчымасць для кожнага беларуса сустрэцца са знаёмымі, пабачыць любімага аўтара, узяць аўтограф і прыняць удзел у прэзентацыі. Таму і Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш [4] сёлета наведалі так многа гасцей. У гэтым годзе фактычна пабіты рэкорд па колькасці наведвальнікаў выстаўкі.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі, спадарыня Фіёна ГІБ падчас цырымоніі закрыцця зазначыла:
— Вялікая пашана для нашай краіны быць ганаровым госцем Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.
— Цікавасць да кнігі — у прыярытэтах работы Міністэрства інфармацыі, — заўважыў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛУЦКІ. — Гэты год вельмі важны для нас, мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, таму пройдуць тэматычныя выстаўкі не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.
Стэнд «Кнігі Беларусі» будзе паказваць усяму свету, што ў нашай краіне любяць і цэняць кнігу.
Марына ВЕСЯЛУХА
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryna-vesyaluha
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] http://zviazda.by/be/news/20170208/1486584519-urachysta-adkrylasya-minskaya-knizhnaya-vystava-kirmash
[5] mailto:vеsіаluhа@zvіаzdа.bу
[6] https://zviazda.by/be/tags/xxiv-minskaya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystauka-kirmash
[7] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya
[8] https://zviazda.by/be/tags/francysk-skaryna