Устаноўлены павышальныя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі для павелічэння заробкаў бюджэтнікаў.
Гэта рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 7 лютага №100. Павышальныя каэфіцыенты ўстанаўліваюцца ў гэтым годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, якія ўдалося вызваліць у выніку аптымізацыі структуры і колькасці работнікаў прадпрыемстваў ці сэканоміць у межах бюджэтнага каштарыса расходаў (за выключэннем выдаткаў на аплату камунальных паслуг і капітальных выдаткаў).
Павышальны каэфіцыент прымяняецца да акладу супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый для вызначэння дадатковага павелічэння яго заробку. Памер гэтага павелічэння не ўдзельнічае ў фарміраванні тарыфнай стаўкі і не ўлічваецца пры выдачы надбавак, даплат і прэмій.
Канкрэтныя памеры павышальных каэфіцыентаў вызначаюць кіраўнікі бюджэтных прадпрыемстваў і ўстаноў.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/byudzhetniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/taryfnaya-stauka
[6] https://zviazda.by/be/tags/pavyshalnyya-kaeficyenty