Жывёламі зацікавіліся спецыялісты нацыянальнага парка «Смаленскае паазер'е», дзе збіраюцца аднавіць іх папуляцыю. Калі зубрыхі здолеюць асвоіцца на новым месцы, супрацоўніцтва расіян з беларускай гаспадаркай будзе працягнута. Цікавасць да зуброў з Беларусі праяўляюць і ў Азербайджане.
Колькасць гэтых жывёл на тэрыторыі СПК «Азёры» даўно перавысіла аптымальную. Цяпер там пражывае каля 250 лясных волатаў, і з кожным годам іх становіцца ўсё больш. Гэта дазваляе прадаваць зуброў іншым гаспадаркам, што спрыяе аднаўленню рэдкага віду. Так, у 2017 годзе плануецца стварыць новую мікрапапуляцыю ў Дзятлаўскім лясгасе.
Гродзенскі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/zubr
[3] https://zviazda.by/be/tags/smalenskae-paazere
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne