Самым перагружаным аўтамабілямі горадам Кітая стаў Цзінань.
Кітайская сталіца горад Пекін ў 2016 годзе саступіў свой "тытул" самага перагружанага мегаполіса Кітая на карысць Цзінаня і Харбіна, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [2].
Рэйтынг гарадоў з найбольш буйнымі дарожнымі пробкамі самы запатрабаваны ў Кітаі правайдэр навігацыйных паслуг AutoNavi (яго акцыі каціруюцца на біржы NASDAQ пад кодам AMAP). Пекін быў названы самым перагружаным горадам Кітая ў справаздачы 2015 года, пасля чаго карыстальнікі сацсетак прыдумалі словазлучэнне "Шоўду", якое па-кітайску вымаўляецца як "сталіца", а на самай справе азначае "самы перагружаны". Такая лінгвістычная творчасць шмат у чым адлюстроўвае сітуацыю ў 21,7-мільённым горадзе, чый аўтапарк налічвае 5,7 млн. машын.
Паводле найноўшых дадзеных, сярод 60 найбуйнейшых гарадоў Кітая толькі Цзінань, Харбін, Пекін і Чунцын атрымалі індэкс затрымкі ў 2,0 – перамяшчэнне па гэтых гарадах у гадзіны пік аднімае ў два разы больш часу, чым звычайна. Гуйян, Шэньчжэнь, Куньмін, Ханчжоу, Далянь і Гуанчжоу занялі 5-10-е месцы адпаведна ў штогадовым рэйтынгу, а Шанхай, які займаў сёмы радок у 2015 годзе, летась у топ-10 не трапіў.
Са справаздачы вынікае, што транспартныя зносіны ў мегаполісах Пекін, Шанхай і Гуанчжоу паляпшаюцца, у той час як дарожныя пробкі становяцца ўсё больш сур'ёзнай праблемай у больш дробных гарадах, асабліва ў адміністрацыйных і эканамічных цэнтрах правінцый. У апошнія гады муніцыпалітэт Пекіна штогод асігнаваў у сярэднім 30 млрд юаняў (4,4 млрд. долараў) на развіццё метрапалітэна. Цяпер у горадзе дзейнічае 19 ліній метро, большасць з іх было пабудавана ў апошняе дзесяцігоддзе. Сёлета ў кітайскай сталіцы плануецца адкрыць яшчэ 5 новых ветак падземкі, а да канца 13-й пяцігодкі (2016-2020 гг.) агульная працягласць ветак Пекінскага метрапалітэна дасягне 900 км.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa