У Шанхаі сярэдняя працягласць жыцця дасягнула 83 гадоў.
У кітайскім мегаполісе Шанхаі сярэдняя працягласць жыцця дасягнула 83,13 года, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [2].
Пры гэтым для мужчын паказчык крыху ніжэй – 80,83 года, а для жанчын – 85,61. Такія дадзеныя прыводзіць гарадскі камітэт аховы здароўя і планавага дзетанараджэння. Смяротнасць сярод нованароджаных у Шанхаі знізілася да 3,67 на тысячу немаўлятаў, а матчына – упершыню апусцілася ніжэй за 6 чалавек на 100 тысяч – да 5,51 чалавека. У горадзе такія поспехі тлумачаць спрыяльнымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і развіццём медыцыны. Як вядома, у Шанхаі дзейнічаюць 11 перынатальных цэнтраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa